Летняя школа беларускай мовы і культуры ўпершыню пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. 21.by

Летняя школа беларускай мовы і культуры ўпершыню пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

25.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Школа будзе дзейнічаць з 5 па 18 жніўня на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы. 

Праграма летняй школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама на тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры. Арганізатары школы будуць рады бачыць сярод яе ўдзельнікаў як беларускіх, так і замежных грамадзян. 

На працягу амаль двух тыдняў выкладчыкі ўніверсітэта арганізуюць крэатыўныя заняткі па беларускай мове, вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна, знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народным ткацтве, народных танцах і беларускай кухні. 

i.jpg
 

У рамках культурнай праграмы ўдзельнікі школы змогуць прыняць удзел у экскурсіі ў музей развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, па цэнтры горада Гродна, майстар-класе па народных танцах. 

belorusskie_tancy_25.jpg
 

Таксама арганізатары прапануюць квэст па горадзе, беларускамоўныя гульні, паездку ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, наведванне кінатэатра і прагляд беларускага фільма, экскурсію ў музей Максіма Багдановіча і караоке па-беларуску. 

Падрабязней азнаёміцца з праграмай Летняй школы беларускай мовы і культуры можна на сайце www.belmova.grsu.by 

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школа будзе дзейнічаць з 5 па 18 жніўня на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика