На Гомельшчыне немаўля атруцілася вадой з калодзежа
16.03.2018 17:15
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У адной з вёсак Рэчыцкага раёна Гомельшчыны дзіця атруцілася вадой з калодзежа. Здарэнне адбылося яшчэ ў снежні 2017 года, але мясцовая газета Месячнае немаўля ў цяжкім стане даставілі ў рэанімацыю Гомельскай абласной лякарні з населенага пункта Салтанаўскага сельсавета Рэчыцкага раёна. Лекары зафіксавалі ў дзіцяці сімптомы метгеаглабінеміі — гэта хвароба, пры якой зніжаецца здольнасць крыві пераносіць кісларод у выніку скарачэння ўзроўню нармальнага гемаглабіну. На шчасце, дактарам удалося выратаваць дзіця. Пры апытанні маці выявілася, што прычынай захворвання стала гатаванне дзіцячай сумесі на вадзе з уласнага калодзежа. Праверка вады з калодзежа паказала, што ўзровень ўтрымання нітратаў у вадзе перавышае дапушчальнае значэнне ў 33 разы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У адной з вёсак Рэчыцкага раёна Гомельшчыны дзіця атруцілася вадой з калодзежа. Здарэнне адбылося яшчэ ў снежні 2017 года, але мясцовая газета...
|
|