У Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, які знік амаль 20 гадоў таму
16.03.2018 20:10
—
Разное
|
![]() Фота: sudexpert.gov.by 15 сакавіка ў Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, 1967 года нараджэння, які знік у 1999 годзе. Бярозаўскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці яго знікнення, інфармуе . Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што расследаванне крымінальнай справы па знікненні мужчыны працягвалася ўвесь гэты час. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі, што звесткі пра знікненне мужчыны мае 44-гадовы жыхар Белаазёрска. Падчас допыту ў якасці сведкі гэты мужчына паведаміў следчым, што быў знаёмы са зніклым без вестак. У 1999 годзе яны разам выпівалі ў кватэры дапытанага. Пры гэтым знаёмы паваліўся і стукнуўся галавой аб падлогу, пасля чаго сканаў. Спалохаўшыся, мужчына не паведамляў пра здарэнне ў праваахоўныя органы, а цела закапаў у сутарэнні суседняга дома. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці мужчыны і наяўнасці пашкоджанняў на касцяных рэштках прызначаныя судова-медыцынская і медыка-крыміналістычная экспертызы. Следства дасць прававую ацэнку дзеянням мужчыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by 15 сакавіка ў Бярозаўскім раёне знайшлі парэшткі мужчыны, 1967 года нараджэння, які знік у 1999 годзе. Бярозаўскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе... |
|