Падарунак ад лёсу, пашана ад дзяржавы. 21.by

Падарунак ад лёсу, пашана ад дзяржавы

20.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Хацелі трое, а атрымалі пяць”, — менавіта так, весела і з цудоўнай усмешкай расказвае пра сваё жыццё Наталля Канько – шматдзетная маці, якая, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2018 года № 78, была ўзнагароджана Ордэнам маці.

Першы раз лёс падарыў нам цудоўных блізнят – Мікіту і Арцёма, — расказвае Наталля Канько. – Шчыра прызнацца, у другі раз у раддом ехалі па трэцяе дзіця. Аднак лёс вырашыў інакш – падарыў нам трайнят Ксенію, Вікторыю і Станіслава. Так што двойчы з’ездзілі  у раддом і сталі шматдзетнай сям’ёй.

Вялікую і дружную сям’ю Канько мы засталі перад самым пераездам – гаспадары збіраюцца распачаць доўгачаканую рэканструкцыю дома, пад якую пасля нараджэння трайнят быў атрыманы крэдыт, які будзе пагашаць дзяржава. Пасля рэканструкцыі дом, які ў свой час сям’я атрымала ад ТАА “Кантры-мілк”, дзе Наталля да дэкрэту працавала галоўным эканамістам, стане яшчэ больш утульным для вялікай сям’і. Як адзначае Наталля Анатольеўна, гэта не адзіная дапамога дзяржавы – сюды трэба аднесці бясплатнае дзіцячае харчаванне, а таксама паслугі няні, якая значна дапамагае бацькам. Удзел у выхаванні трайнят прымаюць усе. Старэйшыя васьмігадовыя брацікі ўключыліся ў клопаты з першых дзён з’яўлення ў доме чарговага “папаўнення”, вялікую дапамогу аказвае і бабуля Галіна Канько.

Наталля Канько ўпэўнена: баяцца праблем з вялікай колькасцю дзяцей не варта, асабліва калі ёсць надзейная падтрымка з боку мужа і родных. Па цёплых поглядах, якімі абменьваюцца і Наталля з мужам Андрэем, і зусім маленькія прадстаўнікі сям’і Канько, становіцца зразумела – у гэтым доме пануе ўзаемаразуменне і любоў.

Дзмітрый БЯЛОЎ. 

НА ЗДЫМКУ аўтара: сям’я Канько ў поўным складзе.    

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падарунак ад лёсу, пашана ад дзяржавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика