У Дзень Канстытуцыі пiнчукам уручылi пашпарты. 21.by

У Дзень Канстытуцыі пiнчукам уручылi пашпарты

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   Канстытуцыя – Асноўны Закон, у якім выказаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, напрыклад, права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

  Для кожнага чалавека момант атрымання свайго першага галоўнага дакумента з’яўляецца запамінальнай падзеяй. А для юных пінчукоў удвайне, бо ўручалі пашпарты ва ўрачыстай зале загса, дзе, акрамя віноўнікаў, прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый і аб’яднанняў. Сярод іх начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў В.М.Кулак, старшыня гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» В.П.Бруцкі, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама В.А.Шацкоў і намеснік начальніка аддзялення па грама-дзянству і міграцыі гарвыканкама І.Р.Дзенісевіч.




  Праходзіць мерапрыемства заўжды пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таму павіншаваць вучняў прыйшлі выконваючы абавязкі першага сакратара і другі сакратар  ГА «БРСМ» В.В.Барысюк і Ю.М.Мядзведзь адпаведна.

  Госці наказалі маладым грамадзянам памятаць пра сваю нацыянальную прынадлежнасць, ганарыцца сваім паходжаннем і здзяйсняць свае мары на славу сваёй краіны.




  Акрамя пашпартоў, юнакам і дзяўчатам уручыли Канстытуцыю, кнігу «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і членскія білеты БРСМ. 

  Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства адбыўся адкрыты дыялог з гасцямі на тэму «Мы – грамадзяне Беларусі».

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Канстытуцыя – Асноўны Закон, у якім выказаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, напрыклад, права на годнае жыццё і асабістае развіццё.   Для кожнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика