Как защитить свою карту от мошенников? Советы специалиста
22.03.2018
—
Разное
|
Нядаўна мы знаёмілі нашых чытачоў з правамі спажыўцоў пры пакупцы рэчаў у інтэрнэт-магазінах. Сёння працягваем тэму і раскажам, што трэба рабіць, каб засцерагчы рахунак ад паслядоўнікаў Астапа Бэндара, якія валодаюць дзясяткамі спосабаў залезці калі не ў вашу кішэню, то ў ваш рахунак. Для гэтага мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста па інфармацыйных тэхналогіях разлікова-касавага цэнтра № 37 у г.п.Ушачы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Віцебскае абласное ўпраўленне М.П.ГАНЧАРОНКА. – Мікалай Пятровіч, у кожным банку знойдзецца сотня скаргаў на тое, што з разліковага рахунку знікаюць сродкі ці ідуць на пакупку гадавой падпіскі “Біржавых навін”, прагляд надвор’я ці нават аплату гасцініцы на Балі – рэчаў, якія іх трымальнікі не здзяйснялі. Як засцерагчыся ад падобнага? – Каб застрахавацца, трэба ведаць, чаму гэта становіцца магчымым. Па-першае, як у прыкладзе з “Біржавымі навінамі”, з-за таго, што большасць з нас няўважліва чытаюць дагаворы. Пры пакупцы тавару праз інтэрнэт-магазін вы атрымліваеце дагавор і падпісваеце, бегла прагледзеўшы, пры гэтым паведаміўшы нумар банкаўскай карткі. А ў дагаворы маглі быць пункты на падпіску газеты ці іншыя паслугі. Закон у гэтым выпадку не парушаны. Аднак існуе і махлярства, якое магчыма зноў жа з-за таго, што пры пакупцы ў інтэрнэт-магазіне мы “засвечваем” нумар зарплатнай карты. Менавіта таму ў сетцы інтэрнэт лепш карыстацца не зарплатнымі ці накапляльнымі картамі, а віртуальнымі, якія яшчэ называюць нерэальнымі. – Што для гэтага трэба? – Звярнуцца ў аддзяленне, заплаціць 3 рублі і ўсё. Такім чынам у вас будзе спецыяльная віртуальная карта, абароненая тэхналогіяй 3D-Secure. Выпускаецца яна ў беларускіх, расійскіх рублях, еўра і доларах, а аперацыі здзяйсняюцца ў валюце любой краіны, у залежнасці ад таго, дзе ажыццяўляецца здзелка. Дарэчы, адкрываючы ў валюце, вы эканоміце на курсавой розніцы. Грошы на яе можна пераводзіць з зарплатнай карткі непасрэдна перад пакупкай, а лішкі пажадана вяртаць пасля здзяйснення аперацыі. Нерэальная карта лёгка падключаецца і да сістэмы інтэрнэт-банкінг. – Калі мы карыстаемся інтэрнэт-банкінгам, выбіраючы ў сістэме АРЫП пэўны інтэрнэт-магазін, таксама “засвечваем” рахунак сваёй зарплатнай карты? – Не, калі мы карыстаемся сістэмай АРЫП, аплату выконвае банк і такім чынам гарантуе нашу бяспеку. – Многія спецыяльна для аплаты тавараў у інтэрнэт-магазінах (пераважна небеларускіх) набываюць дадатковыя “замежныя” карты. Яны не дубліруюць нерэальную карту? – Канечне, замежнай картай можна разлічыцца і ў інтэрнэт-магазіне, аднак, зрабіўшы аплату, усё роўна засвечваецца нумар карты і такім чынам адкрываецца доступ да вашага рахунку. Яна існуе для іншых мэт, гэта карта для здзяйснення плацяжоў за мяжой у рэальных месцах: атэлях, кафэ, запраўцы. Для плацяжу ў інтэрнэт-магазінах не трэба набываць такую карту, дастаткова нерэальнай, тым больш што і каштуе яна намнога танней. Дарэчы, да аднаго рахунку можа быць “прывязана” не адна і не дзве карты. Гутарыла Вольга КАРАЛЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна мы знаёмілі нашых чытачоў з правамі спажыўцоў пры пакупцы рэчаў у інтэрнэт-магазінах. Сёння працягваем тэму і раскажам, што трэба рабіць, каб засцерагчы...
|
|