Делегация компании "А & M Developments" из Египта посетила Миорщину
23.03.2018
—
Разное
|
>
Дэлегацыя кампаніі "А&M Developments" з Егіпта наведала Міёршчыну ў мінулы аўторак. У райвыканкаме адбыўся першы этап перагавораў па пытаннях супрацоўніцтва бакоў у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання. Кіраўнік кампаніі "А&M Developments" Халед Садэк заўважыў, што адносіны Егіпта і Беларусі развіваюцца дастаткова паспяхова. Значны імпульс надаў візіт Прэзідэнта нашай краіны ў Каір, у ходзе якога падпісана шмат пагадненняў у разнастайных сферах дзейнасці, у тым ліку ў галіне сельскай гаспадаркі. У беларускіх рэгіёнах пабывала нямала дэлегацый з Арабскай Рэспублікі. Віцебшчына егіпцянам асабліва па душы. На мінулым тыдні разам з Халедам аграпрамысловым патэнцыялам вобласці цікавіліся выканаўчы дырэктар кампаніі Мохамед Садэк, саветнік па юрыдычных пытаннях Ала эль-Сісі. У міёрскім краі егіпцян у першую чаргу цікавіла арэнда сельгасугоддзяў. Як патлумачыў дырэктар "А&M Developments", кампанія распрацавала бізнес-план, для яго ажыццяўлення патрэбны 20-25 тысяч гектараў зямлі. Вялікае жаданне вырошчваць на ёй пшаніцу для свайго Егіпта, дзе адчуваецца вострая патрэба і ў сухім малацэ. Для вытворчасці прадуктаў і паставак на рынкі краін Еўрасаюза імкнуцца мадэрнізаваць дзеючую ці пабудаваць новую на 20 тысяч кароў ферму з перапрацоўчымі магутнасцямі. Рэалізаваць праект егіпцяне збіраюцца за тры гады. Ужо гатовы апрацоўваць глебу, узводзіць неабходныя памяшканні, завозіць жывёлу са Швейцарыі і Аўстрыі. Да 2019 года ім пад сілу пабудаваць завод па вытворчасці сухога малака, а ў 2020-ым — запусціць яго.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя кампаніі "А&M Developments" з Егіпта наведала Міёршчыну ў мінулы аўторак. У райвыканкаме адбыўся першы этап перагавораў па пытаннях супрацоўніцтва бакоў у... |
|