Абдымае душу без граніц, без канца фестываля шыкоўнага музыка. 21.by

Абдымае душу без граніц, без канца фестываля шыкоўнага музыка

25.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо больш як дваццаць год запар Іўе прымае ў сябе ўдзельнікаў абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветераны". І сярод гэтых заслужаных сваім жыццём, актыўнай грамадскай пазіцыяй людзей наш горад па праву лічыцца фестывальнай сталіцай. Тут умеюць ладзіць святы, сустракаць калектывы, гасцей, стварыць сапраўдную фестывальную атмасферу.

Сёлетні фестываль праходзіў у рамках абвешчанага ў нашай краіне Года малой радзімы.
Таму на яго пачатку вядучыя з задавальненнем успомнілі творчых асоб нашага іўеўскага краю, якія сваім жыццём і творчасцю ўславілі Іўеўшчыну. Гэта заслужаны работнік культуры БССР, заснавальнік і былы кіраўнік Бараўскага народнага хору Віктар Канстанцінавіч Шарэцкі, былы дырэктар Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, заснавальнік і мастацкі кіраўнік народнага ансамбля беларускай народнай музыкі "Чабарок" Іван Паўлавіч Чарняк, заснавальнік і былы мастацкі кіраўнік народнага хору Іўеўскага раённага Дома культуры Іосіф Валер'янавіч Януковіч, грамадска-культурны дзеяч, паэт і пісьменнік Іван Арсеньевіч Карэнда, паэт і самадзейны кампазітар Яўген Вікенцьевіч Карпуць.
Мастацкія калектывы Іўеўшчыны працягваюць і сёння творчыя традыцыі землякоў, дзеячаў культуры.
…Фестываль сардэчна вітаў удзельнікаў-гасцей з Навагрудка, Ліды, Карэліч, Іўя, Бярозаўкі Лідскага раёна, Міра Карэліцкага раёна, з Юрацішак, Ашмян, Астраўца і Смаргоні, Дзятлава, Воранава і Шчучына.
Адкрыў фестываль старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько. І гэта таксама надае вагі такому мерапрыемству. Кіраўніцтва раёна абавязкова прыходзіць на гэтае свята, каб вітаць творчыя калектывы, сказаць словы падзякі людзям старэйшага пакалення, якія зрабілі ў свой час так шмат дзеля росквіту роднай зямлі, у імя суверэннай і незалежнай Беларусі, яе народа і будучых пакаленняў.

І сёння гэтыя людзі там, дзе віруе жыццё. Такое ўжо пакаленне: не можа жыць без актыўнай жыццёвай пазіцыі.
У фестывалі прынялі ўдзел калектывы, якіх ведаюць не толькі ў сваіх раёнах, якія вядуць актыўную гастрольную дзейнасць, нясуць у масы вакальную культуру народа. А яшчэ яны сваёй творчасцю прапагандуюць актыўнае жыццё, уменне быць запатрабаваным у любым узросце і проста дораць гледачам добры настрой, цудоўныя хвілінкі адпачынку для сэрца і душы.
Журы, як заўжды, было кампэтэнтным і паважаным: галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ірына Юр'еўна Жук-Куніцкая; намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Уладзіміраўна Грыгаран; першы намеснік старшыні рэспубліканскага савета "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў" Іван Пятровіч Нагібін; намеснік старшыні абласнога савета ветэранаў Тамара Мікалаеўна Істоміна; старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Васільеўна Іванова; загадчык аддзела традыцыйнай культуры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Вольга Францаўна Шлавянец; старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько; старшыня Іўеўскага раённага Фонду міра Аляксандр Аляксандравіч Раманюк; намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель; старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў" Іван Станіслававіч Жыдзель.
Тых, хто будз абараняць гонар Гродзеншчыны на Рэспубліканскім фестывалі "Не старэюць душой ветэраны", яшчэ прадстаіць абраць. На гэтым свяце сталасці і творчасці не бывае пераможцаў. Усе заслугоўваюць нашага нізкага паклону.
Былі ўзнагароджаныя калектывы і салісты, сярод іх іўеўскі саліст Ян Пашэль і кіраўнік аркестра народнага хору Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Леанід Журко.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо больш як дваццаць год запар Іўе прымае ў сябе ўдзельнікаў абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветераны". І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика