Пасля смяротнага атручвання на сметніку ў Слуцку лекары ратуюць пятага чалавека
27.03.2018 20:29
—
Разное
|
Фота: Алесь Дастанка / kurjer.info Слуцкія лекары змагаюцца за жыццё мужчыны, які, як мяркуецца, атруціўся на сметніку невядомай вадкасцю, піша Як На цяперашні момант дакладна не вядома, колькі чалавек пілі тую вадкасць і колькі менавіта яе было ў бутэльцы. Пасля працы усе сабутэльнікі разышліся. Некаторых з іх "хуткая" забірала па выкліках ужо з дома. Трох чалавек — мужчыну і дзвюх жанчын — шпіталізавалі ўвечары 23 сакавіка. Зранку 24 сакавіка памерлі 67-гадовы мужчына і 61-гадовая жанчына. Зранку 26 сакавіка памерла 55-гадовая случчанка, а крыху пазней — трэцяя жанчына. Другі мужчына пратрымаўся даўжэй за ўсіх. Два дні ён гарэлкай спрабаваў лячыць сімптомы атручвання. Верагодна, случанін меркаваў, што атруціўся метылавым спіртам і спрабаваў нейтралізаваць яго ўздзеянне — этылавым. Дарэчы, міліцыя апытвала яго пасля здарэння, аднак мужчына адмаўляў, што піў разам з усімі. Па факце гібелі людзей Следчы камітэт праводзіць праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Алесь Дастанка / kurjer.info Слуцкія лекары змагаюцца за жыццё мужчыны, які, як мяркуецца, атруціўся на сметніку невядомай вадкасцю, піша kurjer.info. Ён выпіў гэтую...
|
|