У сельгаставарыствах
29.03.2018
—
Разное
|
З ВЫСОКІМ ВЫНІКАМ Ганна Саланкевіч працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Целяхі» другі год і ўжо дабілася высокага выніку. Маладая, спраўная, працавітая. Летась яна надаіла ад кожнай каровы сваёй групы, якая налічвае сто кароў, 9160 кілаграмаў малака і заняла па гэтым паказчыку другое месца ў раёне. І сёлета справа ў перадавіка ладзіцца. Ганна Анатольеўна мясцовая, родам з Налібакаў. Мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, скончыла Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Пачынала працу ў таварыстве тэхнікам-асемянатарам, а затым змяніла прафесію. Ёй больш падабаецца даіць кароў. Пайшла па слядах маці, якая таксама рупілася ў гаспадарцы аператарам машыннага даення.
НЕ ЗДАЮЦЬ ЗАНЯТАЙ ПАЗІЦЫІ Па выніках работы за два месяцы бягучага года самы высокі паказчык па надоях малака ад каровы ў жывёлаводаў МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі». Працаўнікі не здаюць занятай пазіцыі, атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы 1634 кілаграмы малака, плюс 570 кілаграмаў. Такі паказчык дасягнуты ў таварыстве ўпершыню, і ў жывёлаводаў гэтай фермы сёлета ёсць магчымасць, калі справы і далей будуць ладзіцца, пакарыць дзевяцітысячны і нават дзесяцітысячны рубеж. На другім, трэцім, пятым і шостым месцах рупліўцы МТФ «Целяхі», «Цэнтр», «Пруды» і «Церабейнае» ТАА «СЖК «Налібакі» з вынікамі 1455, 1415, 1331 і 1314 кілаграмаў. Жывёлаводы МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства на чацвёртай прыступцы з паказчыкам 1399 кілаграмаў. На сёмай пазіцыі працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», якія маюць вынік 1281 кілаграм. Восьмае, дзявятае і дзясятае месцы за стараннымі работнікамі МТФ «Засулле», «Ячонка» і «Зарэчча», надой склаў 1277, 1241 і 1187 кілаграмаў. Па-ранейшаму ўслед за лідзіруючай дзясяткай ідуць жывёлаводы МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава» аднайменнага таварыства, якія маюць паказчыкі 1155 і 1138 кілаграмаў, прыбаўляюць працаўнікі МТФ «Шахноўшчына» (ААТ «Радзіма Якуба Коласа») – 1113 кілаграмаў. Больш за тону малака ад каровы атрымалі работнікі МТК «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра», МТФ «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі» і МТФ «Асіпаўшчына» ААТ «Вялікі Двор».
ПАГАЛОЎЕ ПАВЯЛІЧЫЛАСЯ Павелічэнне пагалоўя жывёлы напрамую ўплывае на рост валавой прадукцыі жывёлагадоўлі. Яе колькасць у гаспадарках раёна павялічылася ў дзевяці гаспадарках і складае 50300 галоў, што на 1627 больш, чым на адпаведны перыяд летась. Вышэйшы прырост у ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Дзераўное». Дойны статак налічвае 16400 кароў – на ўзроўні мінулагодняга, а самы вялікі ў ААТ «Агранёманскі» – 1650 рагуляў. Асноўнай крыніцай папаўнення статку з’яўляецца атрыманне прыплоду. З пачатку года на фермах атрымана на 101 цяля больш, чым летась, а ўсяго 3325 галоў. Лепшыя вынікі ў ААТ «Вішнявецкі-агра», «Дзераўное», «Шашкі» і «Агранёманскі».
СЯБРУЮЦЬ З «ЭКСТРАЙ» У «КАГАНЦЫ» За два месяцы бягучага года на малакаперапрацоўчыя заводы гаспадаркамі раёна рэалізавана 13472,3 тоны малака ў заліковай вазе. Гатункам «экстра» пастаўлена 7598,8 тоны сыравіны – 56,4 працэнта. Трымаюць марку жывёлаводы ААТ «Каганец», усё прывезенае адсюль малако, а гэта 1389,6 тоны, залічана перапрацоўшчыкамі найвышэйшым гатункам. Стараюцца жывёлаводы ААТ «Агранёманскі», якія маюць паказчык 99,5 працэнта, а таксама ААТ «Вялікі Двор» і «Вішнявецкі-агра» – звыш 90 працэнтаў. Ніводнай тоны не рэалізавалі «экстрай» працаўнікі фермаў ААТ «Рубяжэвічы» і адгрузілі пры гэтым 38,4 працэнта малака першым гатункам, а таксама СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Тлустасць малака склала ўвогуле 3,85 працэнта, а самая высокая – 4,07 працэнта ў ТАА «СЖК «Налібакі». Ні ў адной з гаспадарак гэты паказчык не апусціўся ніжэй за базісную велічыню.
ЯК СПРАЦАВАЛІ Ў ЛЮТЫМ На малочнатаварных фермах раёна за люты бягучага года надоена на 415,3 тоны малака больш, чым за адпаведны перыяд летась, а ўсяго – 7167,2 тоны. Найбольшая прыбаўка дасягнута жывёлаводамі ААТ «Шашкі» – 122,9 тоны, а таксама працаўнікамі ААТ «Агранёманскі» – 105 тон, і»Вішнявецкі-агра» – 92,5 тоны. Тры гэтыя таварыствы лепш за іншых спрацавалі і па надоях малака ад каровы, маюць большы плюс. Плённая работа агранёманскіх рупліўцаў дазволіла ім перамясціцца з сёмага на чацвёрты радок. На прыступку вышэй падняліся дзераўнянскія працаўнікі, і пры такіх тэмпах верагодна, што ў наступным месяцы яны апярэдзяць сваіх калег з ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». А ўвогуле з чацвёртага па сёмае месца канкурэнцыя даволі моцная. Прыбаўка па валавой вытворчасці ялавічыны ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года склала 75 тон, выраслі сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы. Па абодвух паказчыках па-ранейшаму наперадзе ААТ «Агранёманскі» і «Вялікі Двор». Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ВЫСОКІМ ВЫНІКАМ Ганна Саланкевіч працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Целяхі» другі год і ўжо дабілася высокага выніку. Маладая, спраўная, працавітая....
|
|