На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Прафарыентацыя
29.03.2018
—
Разное
|
Да канца навучальнага года застаюцца два месяцы і выпускнікам ужо цяпер трэба паклапаціцца пра дадатковыя бонусы пры паступленні для далейшай вучобы. Пра некаторыя аспекты мэтавай падрыхтоўкі расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана СЕНЬКА: – Час прыспешвае, таму ў чарговы раз нагадваем, што для атрымання мэтавага накіравання канкрэтна на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікі могуць звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму да 5 красавіка. Усю інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-45-50 у спецыяліста аддзела Таццяны Мікалаеўны Шпак. Права прэтэндаваць на атрыманне мэтавага накіравання на навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах маюць выпускнікі базавых, сярэдніх школ, гімназій пры пэўных умовах. Найперш калі ёсць патрэба ў спецыялістах вызначанай прафесіі; калі арганізацыі, якія выдаюць накіраванні, знаходзяцца ў населеным пункце з колькасцю да 20 тысяч чалавек, сельскім населеным пункце або на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Важна, каб атрымальнікі накіраванняў мелі выніковыя адзнакі па профільных прадметах не ніжэй 6 балаў. Пры паступленні ў выпадку наяўнасці аднаго прэтэндэнта на мэтавае “месца” залічэнне адбу-дзецца пры станоўчым выніку цэнтралізаванага тэсціравання, а пры конкурсе дакументаў пра адукацыю – калі выконваюцца ўмовы, пазначаныя вышэй. Калі на мэтавае накіраванне прэтэндуюць два і больш абітурыентаў, то залічваецца прэтэндэнт з больш высокімі баламі, а астатнія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе. Пасля заканчэння навучання выпускнікі, якія атрымалі адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, накіроўваюцца на працу ў арганізацыю, якая выдала накіраванне. Тэрмін адпрацоўкі складае для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў 5 гадоў, сярэдніх спецыяльных – 3 гады. Запісала Алена БРУЦКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца навучальнага года застаюцца два месяцы і выпускнікам ужо цяпер трэба паклапаціцца пра дадатковыя бонусы пры паступленні для далейшай вучобы. Пра...
|
|