Выбірай студатрад. 21.by

Выбірай студатрад

31.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Стаўбцоўшчыне стартавала традыцыйная акцыя «Выбіраем студатрад», якая дае магчымасць падлеткам з 14-гадовага ўзросту працаўладкавацца ў летні перыяд і самастойна зарабіць грошы. Жадаючых папрацаваць сярод моладзі нямала.

– Для ўдзелу ў акцыі неабходна прыйсці ў раённы камітэт БРСМ або пакінуць сваю электронную заяўку ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (група «Моладзь Стаўбцоўшчыны»), – гаворыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Згодна з папярэдняй дамоўленасцю, у гэтым годзе плануем арганізаваць летнюю занятасць моладзі ў сельскагаспадарчых і сэрвісных атрадах на базе ААТ «Вішнявецкі-агра», аб’яднання камунальных службаў і цэнтральнай раённай бальніцы.

У мінулыя гады моладзь працавала на праполцы і ўборцы сельгаскультур, добраўпарадкаванні горада, у аздараўленчых лагерах. Пра яе работу былі добрыя водгукі.

Больш падрабязную інфармацыю аб варыянтах летняй занятасці непаўналетніх можна атрымаць па тэл.: 5-16-20, 5-02-14.

Пр

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Стаўбцоўшчыне стартавала традыцыйная акцыя «Выбіраем студатрад», якая дае магчымасць падлеткам з 14-гадовага ўзросту працаўладкавацца ў летні перыяд і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика