Чытаем разам – чытаем услых. 21.by

Чытаем разам – чытаем услых

31.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чытаем разам –  чытаем услых

Вось і завяршыўся першы квартал бягучага года, а разам з ім і першы этап конкурсу “Чытаем разам – чытаем услых”. Вельмі прыемна, што на конкурс адклікнуліся свіслачане розных узростаў, рады былі бачыць у студыі раённага радыё вучняў гарадскіх школ і нават педагогаў. Гонар бярэ за свіслачан, якія завіталі да нас і парадавалі вершамі на мілагучнай роднай мове. Вялікі дзякуй усім удзельнікам!

 

А зараз нам неабходна вызначыць лепшага чытача з кагорты ўдзельнікаў, сярод якіх Тамара Саляхава, Вольга Шкулепа, Марыя Самалевіч, Вераніка Канцэвіч, Ганна Зінкевіч, Ілля Гуштын, Ігар Баяркін, Злата Хільмон, Людміла Арэшка, Ягор Грынко, Багдан Даўгайла, Наталля Кухарчык, Тамара Стульгіс і Марк Шкулепа. І дапаможаце ў гэтым вы, паважаныя падпісчыкі і наведвальнікі сайта “Свіслацкай газеты”, шляхам галасавання, якое будзе даступна з 2 па 5 красавіка.


Наш конкурс працягваецца. Мы будзем рады знаёмству з новымі чытачамі. Дарэчы, у гэтым квартале мы будзем супрацоўнічаць з раённай бібліятэкай. Справа ў тым, што на базе бібліятэчных устаноў арганізаваны конкурс “Говорящая книга: читают дети”. Рабяты, якія ўразяць сваім выразным чытаннем членаў журы і атрымаюць высокую адзнаку ў слухачоў, будуць рэкамендаваны ў якасці ўдзельнікаў на конкурс “Чытаем разам – чытаем услых”.


Мы рады бачыць усіх і гатовы падтрымаць кожнага, хто прыме ўдзел у конкурсе.

 

Алена КЕДЗІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось і завяршыўся першы квартал бягучага года, а разам з ім і першы этап конкурсу “Чытаем разам – чытаем услых”. Вельмі прыемна, што на конкурс адклікнуліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика