Творчество, отдых и картошка. Что связывает Кореличчину в Россией?. 21.by

Творчество, отдых и картошка. Что связывает Кореличчину в Россией?

01.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Красавік 1996 года паклаў пачатак інтэграцыйным працэсам і нарадзіў новую святочную дату ў календары — 2 красавіка — Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў.

Давайце сябраваць гарадамі!
— У 2002 годзе Карэліцкім райвыканкамам заключана доўгатэрміновае пагадненне з горадам Краснагорскам Маскоўскай вобласці, якое прадугледжвае ўмацаванне супрацоўніцтва ў галінах адукацыі, культуры і спорту, — расказвае намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык. — За гады супрацоўніцтва з горадам-пабрацімам створана надзейная сістэма ўзаемаадносін, якая ўключае ў сябе культурны абмен дэлегацыямі, эканамічны дыялог і чалавечае сяброўства.

Напрыклад, у Карэлічах адбываецца міжнародны фестываль “Сяброўства без межаў”, у якім прымае ўдзел творчая моладзь не толькі з розных куткоў Беларусі, але і таленты з Краснагорска. Ужо 16 гадоў запар дэлегацыя Карэліцкага раёна прымае ўдзел у Краснагорскім міжнародным фестывалі творчасці моладзі параднёных гарадоў “Новы свет” і кожны раз прывозіць прызавыя дыпломы.


Акрамя таго, існуе традыцыя летняга абмену дзіцячымі дэлегацыямі, калі юныя краснагорцы прыязджаюць адпачыць у дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка”, а нашы рабяты едуць у Краснагорск. Уражанні з абодвух бакоў застаюцца толькі станоўчыя. Мы будзем і надалей развіваць і пашыраць формы супрацоўніцтва.
Без нашай бульбы нікуды
— Карэліччыну з расійскім бокам звязваюць таксама эканамічныя стасункі, — адзначае намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Раманавіч Лазарэвіч. — За 2017 год у Карэліцкім раёне знешнегандлёвы тавараабарот склаў 1512,2 тысячы долараў ЗША, у тым ліку экспарт — 887,9 тыс. дол., імпарт — 624,3 тыс. дол. Станоўчае сальда знешняга гандлю роўнае 263,6 тысячам долараў ЗША.
Найбольш актыўнымі партнёрамі Расійскай Федэрацыі з’яўляюцца экспарцёр мяса ААТ “Вікас”, размешчанае ў вёсцы Кальчычы, і ААТ “Ніка”, якое працуе з 1991 года ў Цырыне і вырошчвае бульбу. Так, за мінулы год “Вікас” прадаў расіянам мяса на суму 688,3 тысячы долараў, “Ніка” другога хлеба — на 61 тысячу долараў.
Знешнегандлёвы тавараабарот раёна ў сферы паслуг за 2017 год склаў 198,3 тысячы дол. ЗША, у тым ліку экспарт — 197,7 тыс. дол., імпарт — 0,6 тыс. долараў. Сальда атрымалася станоўчае — 197,1 тыс. долараў. Напрыклад, Мірскі замак за мінулы год аказаў турыстычных паслуг на суму 96,6 тыс. долараў, Карэліцкі камунгас за кошт гасцінічнага сэрвісу на суму 7,9 тыс. долараў.
Цікавяцца расійскія турысты і нашымі аграэкасядзібамі. Жыхароў вялікіх гарадоў цягне на ўлонне прыроды. Так, за мінулы год 478 замежных грамадзян наведалі самыя маляўнічыя куточкі нашага раёна і змаглі адпачыць душой.
“Музей — адзіная пляцоўка без палітычнай афарбоўкі”
— Безумоўна, галоўныя госці навагодніх і майскіх святаў у Мірскім замку — гэта расійскія турысты, — расказвае вучоны сакратар установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Ігар Мікалаевіч Ложачнік. — Карыстальнікі сайта нашага музея таксама ў большасці сваёй жыхары Расійскай Федэрацыі.
У гэтым годзе паміж Мірскім замкам і расійскім музеем-запаведнікам “Царскае Сяло” падпісаны шэраг міжнародных дамоўленасцей, чакаюцца цікавыя праекты. У маі-чэрвені плануем прыняць удзел у ХХ Юбілейным фестывалі “Інтэрмузей-2018”, які пройдзе ў Маскве. Там прадэманструем не толькі свой турыстычны патэнцыял, але і навукова-даследчыя распрацоўкі.
На нашай пляцоўцы чакаецца сумесная выстава з музеем горада Навачаркаска аб апошніх уладальніках Мірскага замка князях Святаполк-Мірскіх. Яна будзе прымеркавана да 100-годдзя сканчэння Першай сусветнай вайны. Магчыма, дзякуючы гэтаму праекту мы зможам знайсці праект палаца Святаполк-Мірскіх, на месцы якога працягваюцца раскопкі. Па традыцыі адзначым 18 мая Міжнародны дзень музееў. Пагадзіцеся, музей — адзіная пляцоўка без палітычнай афарбоўкі.
Іна ЛЕЙКА.
Фота з архіва рэдакцыі і з сайта krasnogorskonline.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Красавік 1996 года паклаў пачатак інтэграцыйным працэсам і нарадзіў новую святочную дату ў календары — 2 красавіка — Беларусь і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика