По мотивам «Тараса на Парнасе»
02.04.2018
—
Разное
|
Правядзенне міжнароднай акцыі “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?”, прымеркаванай да 10-годдзя раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”, прысвечанага аўтару паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціну Вераніцыну ініцыіраваў Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк. Акцыя стартуе 15 красавіка (гэтым днём датуецца напісанне паэмы ў 1855 г.) і будзе доўжыцца да 21 красавіка. Тым, хто далучыцца да ўдзелу ў ёй, прапануюць арганізаваць і правесці тэматычныя паэтычныя марафоны, гучныя чытанні, “адкрытыя мікрафоны”, тэатралізаваныя прадстаўленні, гутаркі, літаратурныя віктарыны і іншыя мерапрыемствы. Магчыма стварэнне відэаролікаў. Заяўкі на ўдзел у акцыі прымаюць да 30 сакавіка, а справаздачы аб творчай рабоце — да 30 красавіка на адрас электроннай пошты gorodok_cb@tut.by Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Як падкрэсліла намеснік дырэктара Гарадоцкага КАЦ і сеткі бібліятэк Вольга Іванова, усе ўдзельнікі акцыі будуць адзначаны падзякамі і дыпломамі, а найбольш актыўныя і таленавітыя — запрошаны на юбілейны “Гарадоцкі Парнас”. Там жа будуць дэманстравацца лепшыя відэаролікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядзенне міжнароднай акцыі “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?”, прымеркаванай да 10-годдзя раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору... |
|