«Колас-Будаўнік» (Чэрвень) — «Старыя Дарогі» — 6:5. 21.by

«Колас-Будаўнік» (Чэрвень) — «Старыя Дарогі» — 6:5

03.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 сакавіка. Чэрвень. Спартыўны комплекс «Ігумен».
«Колас-Будаўнік»: Капітулец, Срыбненка, Кулікоў, Лапшын, Чалядзінскі, Варэнік, Чысты, Шмаянкоў, Свірыдовіч, Шмідаў, Весялоў, Курбанаў, Каражан.
Галы ў «Коласа-Будаўніка»: Кулікоў (9), Лапшын (14, 42), Варэнік (25, 26), Няфёдаў («Старыя Дарогі» — у свае вароты, 43).


У мінулую нядзелю ў Чэрвені развіталіся з чэмпіянатам Мінскай вобласці па міні-футболу. “Колас-Будаўнік” у апошнім матчы выступаў перад сваімі прыхільнікамі ўжо ў рангу чэмпіёна. І хаця для нашай каманды гэтая сустрэча не мела ніякага турнірнага значэння, у першым тайме чэрвеньцы паказалі сваю фірменную камбінацыйную гульню.
Ужо на 9-й хвіліне матча лік адкрыў Аляксей Кулікоў. Гэты мяч стаў сотым для “Коласа-Будаўніка” ў сёлетнім чэмпіянаце. Затым галявую перавагу чэрвеньцаў павялічыў лепшы бамбардзір каманды Андрэй Лапшын. А незадоўга да перапынку дублем “адсалютаваў” яшчэ адзін галеадор гаспадароў поля Аляксандр Варэнік – 4:0. Пад заслону першай паловы сустрэчы госці распячаталі вароты Станіслава Капітульца.
У дэбюце другога тайма нашы прадоўжылі граміць “Старыя Дарогі”. Другі раз у матчы вызначыўся Андрэй Лапшын, а потым ігрок гасцей ненаўмысна зрэзаў мяч ва ўласныя вароты.
Пры ліку 6:1 футбалістам “Коласа-Будаўніка” цяжка было знайсці матывацыю для далейшай барацьбы. А вось у старадаражан яна была: нават нічыя ў гэтым матчы пакідала ім шанц заваяваць бронзавыя медалі.
Дзякуючы гэтаму, у сустрэчы да самага яе заканчэння захоўвалася хоць нейкая інтрыга. “Старыя Дарогі” здолелі скараціць разрыў у ліку да мінімуму. Аднак фінальная сірэна зафіксавала перамогу “Коласа-Будаўніка” – 6:5.
Пасля гэтага адбылася цырымонія ўзнагароджання нашых футбалістаў. Залатыя медалі чэмпіянату ім уручылі старшыня федэрацыі футбола Мінскай вобласці Алег Чыкун і яго намеснік Юрый Майстроў. Прыемна, што і прыз лепшага іграка чэмпіянату атрымаў футбаліст “Коласа-Будаўніка” – Дзмітрый Чысты.
Ва ўрачыстасці таксама бралі ўдзел ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Анатоль Усенка і вядомы беларускі футбаліст, чэмпіён СССР 1982 года ў складзе каманды “Дынама” (Мінск) Юрый Трухан. Яны ўручылі памятныя падарункі нашым футбалістам Дзмтрыю Чыстаму і Захару Каражану. Яшчэ адзін падарунак – варатарскія пальчаткі ад ураджэнца Чэрвеня, загадчыка кафедры БДУФК Віктара Шукана – атрымаў галкіпер “Коласа-Будаўніка” Станіслаў Капітулец.

Вынікі астатніх матчаў 14 тура: «Беразіно» — «Лагойск» — 6:7, «Нова» (Барысаў) – «СВК «Сноў» — 3:4, «Крупкі»–
«Зорка» (Мар’іна Горка) — 6:8.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 сакавіка. Чэрвень. Спартыўны комплекс «Ігумен». «Колас-Будаўнік»: Капітулец, Срыбненка, Кулікоў, Лапшын, Чалядзінскі, Варэнік, Чысты, Шмаянкоў, Свірыдовіч,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика