Краязнаўцы вызначылі лепшых
03.04.2018
—
Разное
|
Не так даўно СШ №1 прымала традыцыйнае інтэлектуальнае спаборніцтва – алімпіяду сярод знаўцаў гісторыі роднага краю. Аматараў краязнаўства чакалі тры этапы конкурсу, адзін з якіх быў выкананы завочна: вучні школ загадзя стварылі прэзентацыі турыстычных маршрутаў сваёй мясцовасці і прадставілі іх суддзям да пачатку конкурсу. Лепш прадставілі свой маршрут вучні Ляскавіцкай школы. Спачатку камандам былі прапанаваны тэсты з пытаннямі на веданне беларускай этнаграфіі і гісторыі з варыянтамі адказаў. Лепшымі знаўцамі на гэтым этапе аказаліся вучні Курыціцкай школы. Наступны этап быў больш складаным: школьнікі атрымалі па дзве карткі. Адна ўтрымлівала выявы вядомых месцаў і архітэктурнай спадчыны нашай краіны. Другая – партрэты вядомых літаратараў. Тут ужо не было варыянтаў адказаў і вынікі залежалі цалкам ад ведаў вучняў. І тут не было роўных курыціцкім школьнікам. Такім чынам, прызавыя месцы сярод 23 устаноў адукацыі размеркаваліся наступным чынам: трэцімі былі выхаванцы Конкавіцкага сада-школы, другімі – школьнікі з Ляскавіч, а першае месца занялі курыціцкія краязнаўцы. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не так даўно СШ №1 прымала традыцыйнае інтэлектуальнае спаборніцтва – алімпіяду сярод знаўцаў гісторыі роднага краю. Аматараў краязнаўства чакалі тры этапы... |
|