Камунальнікі адзначылі свята
03.04.2018
—
Разное
|
У пярэдадзень чацвёртай нядзелі сакавіка канцэртная зала раённага Дома культуры прымала чарговы фест – сваё прафесійнае свята адзначалі тут працаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віноўнікаў урачыстасці было шмат: яшчэ б, увагі патрабуе кожны населены пункт, гаспадарскага падыходу чакае кожны аб’ект. Першым з найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся выканаўца абавязкаў дырэктара КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Юрый Кузняцоў. Ён пазнаёміў з дасягненнямі і планамі прадпрыемства. З віншаваннямі выступіў былы дырэктар, а зараз – старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч. Лепшыя супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі ўзнагароды, што былі аздобленыя нумарамі ў выкананні мясцовых артыстаў. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пярэдадзень чацвёртай нядзелі сакавіка канцэртная зала раённага Дома культуры прымала чарговы фест – сваё прафесійнае свята адзначалі тут працаўнікі ... |
|