Выясняем ситуацию: куда идут деньги, потраченные автомобилистами на транспортный налог?. 21.by

Выясняем ситуацию: куда идут деньги, потраченные автомобилистами на транспортный налог?

03.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Мы плацім дарожны збор, а не бачым аддачы. Куды ідуць гэтыя грошы?” Падобныя пытанні вельмі часта задаюць людзі на самых розных узроўнях, больш за ўсё – старшыням сельвыканкамаў, для якіх дарожнае пытанне не губляе актуальнасці і застаецца асноўным артыкулам расходаў.

“Аўтамабільны збор”

Транспартны падатак быў уведзены ў 2014 годзе і прызначаўся на будаўніцтва новых, рэканструкцыю і бягучы рамонт існуючых дарог. У падатковай інспекцыі нам не паведамілі сумы, пералічанай ушачанамі, паколькі сродкі трапляюць адразу на рэспубліканскі спецыяльны рахунак і потым размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі: 50 працэнтаў пакідалася ў рэспубліканскім бюджэце, другая палова – у абласных. Аднак пры будаўніцтве другой МКАД-2 (мінскай кальцавой дарогі), неабходнай для разгрузкі першай кальцавой і для спрашчэння руху транспарту па рэспубліцы, мінаючы сталіцу, патрабавалася значна больш сродкаў. Прапорцыі былі парушаны, у абласцях заставалася крыху больш чацвёртай часткі “дарожнага збору”.

Пытанне не раённага маштабу

І пытанне гэта далёка неместачковае. Падымалася яно на сесіях парламенту, а ў кастрычніку мінулага года было дэталёва разгледжана на рэспубліканскай нарадзе з удзелам Прэзідэнта ў Слуцку. Крыху раней была прынята Дзяржаўная праграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады, згодна з якой павышаная ўвага будзе ўдзяляцца менавіта мясцовым шляхам зносін. Паколькі галіна гэта вельмі стратная, а знос транспартнага парку дасягае да 90 працэнтаў, Міністэрствам транспарту акрамя дарожнага падатку і бюджэтных сродкаў узяты нават крэдыты Банка развіцця.

Пашчасціла Калінінскай

Сродкі “дарожнага збору” перш за ўсё прызначаліся для асфальтавання і рамонту дарог, якія злучаюць мясцовыя трасы з рэспубліканскімі. Да іх адносяцца і вуліцы населеных пунктаў, якія выводзяць на такія магістралі. У гарпасёлку іх некалькі, а вывучыўшы вытворчую неабходнасць, запыты вадзіцеляў і пешаходаў, такой стала Калінінская, з 2015 года вядзецца яе рэканструкцыя. Тры гады таму 34 тысячы рублёў пайшло на праектаванне, згодна з якім вуліца апранецца ў новы асфальт, будзе пабудаваны мост праз рачулку, што выцякае з Вечалля, а таксама пакладзены бардзюры і тратуар для пешаходаў. У 2016-м на гэтыя мэты было выдзелена і асвоена 50 тысяч рублёў, у 2017 – 15, на 2018 запланавана 73 тысячы. Такім чынам з “дарожнага збору” на рэканструкцыю вуліцы Калінінскай зрасходавана пакуль толькі 138 тысяч. Усяго ж для завяршэння аб’екта згодна праекта патрэбна 800. Сёлета вырашана пракласці бардзюр і тратуар, каб адбіць праезную частку ад пешаходнай  і павысіць бяспеку людзей на гэтай дарозе з ажыўленым рухам.

Праграма ў дзеянні

Нашых чытачоў больш за ўсё цікавіць, якіх зрухаў ім чакаць па развіцці дарожнай сеткі раёна. Як паведаміў выконваючы абавязкі начальніка ДРБУ-105 Дзмітрый Пятровіч Цімафееў, сродкі з “дарожнага збору” ніколі не прызначаліся для падтрымання дарог мясцовага значэння, куды ўваходзіць грэйдзіраванне, падсыпка, ямачны рамонт, а ішлі выключна на будаўніцтва, рэканструкцыю і цякучы рамонт. Прычым, у першую чаргу тых дарог, якія злучаюць паміж сабой раёны ці з’яўляюцца па’ездамі да аграгарадкоў. “Сёлета нашаму філіялу выдзелена 700 тысяч рублёў на капітальны, 319 на цякучы рамонт дарог і 456,8 – на іх утрыманне. Трэба зазначыць, што апошняя лічба нават крыху меншая за мінулагоднюю і хапае яе толькі на прафіліроўку, ямачны рамонт, абкос дарог і падсыпку іх у зімовыя месяцы”.

Што датычыцца капітальнага і цякучага рамонтаў,  то сёлета філіялам ДРБУ-105 будзе пракладзены 2,2 кіламетра асфальту па гравійцы ад Ушацкага лясніцтва (у дарожнікаў траса, якая працягвае вуліцу Калінінскую, называецца Ушачы-Немірова). Новае асфальтавае пакрыццё з’явіцца да аграгарадкоў Кублічы (6,2 кіламетра), Ільюшына – 1,9, а таксама сядзібы-музея Васіля Быкава – 0,8 кіламетра. Як падкрэсліў Д.П.Цімафееў, гэта плануемыя сродкі, у якія ўваходзіць не толькі дарожны збор, бюджэтныя субсідыі, але і мяркуемыя крэдытныя, таму сума можа змяніцца.

Хто першы ў чарзе?

У Сарочыне вам пакажуць участкі не дасканала падсыпанай Цэнтральнай, былыя жыхары Расна параяць разам з імі паспрабаваць дабрацца да мясцовых могілак, да Калужчыны мы не праехалі нават на нашай рэдакцыйнай двухмоставай “Ніве”.

Старшыні кожнага сельсавета могуць працягнуць гэты спіс. Ва Ушацкім райвыканкаме на кантролі засталося 14 нявырашаных пакуль дарожных пытанняў, якія паступілі ад грамадзян. Як вызначыць першачарговыя? У дарожнікаў існуе план на пяцігодку, у які і трапляюць дарогі, зыходзячы з грамадскай і вытворчай значнасці. Так, участак “Ушачы-Немірова” ўключаны туды, паколькі з’яўляецца ажыўленым выездам на трасу “Мінск-Полацк” і разбіваецца велікагрузнай тэхнікай, якая штодня рухаецца на комплекс “Завячэлле”. Праект быў падрыхтаваны ў папярэднія гады. Пад’езды да аграгарадкоў Ільюшына і Кублічы таксама запатрабаваны вялікай колькасцю аўтамабілістаў, а асфальтавае пакрыццё значна пашкоджана. “Хацелі б пракласці асфальт і па трасе, якая злучае Ушацкі і Полацкі раёны праз Матырына, аднак пакуль на гэта няма сродкаў. Спадзяёмся, што дзякуючы праграме развіцця аўтамабільных дарог атрымаецца закрыць многія праблемныя пытанні”, – гаворыць Д.П.Цімафееў.

Самыя праблемныя

тыя дарогі, якія праходзяць непасрэдна па вёсках. На абслугоўванні дарожнай арганізацыі знаходзяцца толькі пад’езды да іх, а таксама вуліцы, дзе праходзіць аўтобус ці аўтакрама. Астатнімі “балючымі” ўчасткамі займаюцца старшыні сельвыканкамаў. Сродкаў, што выдзелены з бюджэту на гэтыя мэты, не хапае. Напрыклад, Жарскі сельвыканкам летась атрымаў 378 рублёў, а толькі на падсыпку ў галалёд аграгарадка Ільюшына было патрачана 400. Таму на рамонт дарог ідуць і сродкі самаабкладання, і заробленыя ад продажу з аўкцыёнаў участкаў.  Толькі і гэтага недастаткова, і што рамантаваць у першую чаргу, вызначаюць старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў па паступіўшых заяўках і падчас аб’езду сваіх тэрыторый.

Вольга КАРАЛЕНКА.

* На бягучы рамонт мясцовых дарог плануецца накіраваць звыш Br700 млн, у тым ліку Br340 млн субвенцый з рэспубліканскага дарожнага фонду, Br222 млн крэдытаў Банка развіцця Беларусі і Br138 млн сродкаў мясцовых бюджэтаў. Для капітальнага рамонту прадугледжана засваенне больш Br239 млн.

* На абслугоўванні ДРБУ-105 знаходзіцца 607 кіламетраў мясцовых аўтамабільных дарог, з іх: 165 з асфальтавым пакрыццём, 321 – гравійных, 121 – грунтовых. На балансе арганізацыі таксама 36 мастоў, 772 вадапрапускных труб, кар’ер “ Звонь” і асфальтабетонны завод.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Мы плацім дарожны збор, а не бачым аддачы. Куды ідуць гэтыя грошы?” Падобныя пытанні вельмі часта задаюць людзі на самых розных узроўнях, больш за ўсё –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика