Фотавыстава “Книжная вселенная»: канікулы з кнігай - фото
03.04.2018 17:00
—
Разное
|
Запамінальныя вандроўкі і новыя адкрыцці, радасць ад сустрэч з дзівосамі і магчымасць больш даведацца пра родную краіну - так насычана і цікава правялі вясеннія канікулы тыя школьнікі, якія вельмі любяць чытаць. Падчас тыднёвага вясенняга адпачынку загадчыца школьнай бібліятэкі СШ №29 г.Брэста Таццяна Мікалаеўна Драчук падрыхтавала фотавыставу “Книжная вселенная». Акрамя гэтага, у вучняў была цудоўная магчымасць паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне, пазнаёміцца з беларускімі часопісамі і новымі кніжнымі выданнямі. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч падрыхтавала агляд часопіса “Вясёлка”, зрабіла экскурсію па рубрыках, прачытала вершы, загадкі, жарты, змешчаныя ў каляровым выданні. Таямнічае падарожжа адбылося і па старонках кнігі Евы НЭММ “В гостях у Франциска Скорины”, якую падарыла школьнай бібліятэцы Таццяна Дземідовіч. Вучні даведаліся аб гісторыі кнігадрукавання і разам з персанажамі перажывалі захапляльныя падзеі. Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запамінальныя вандроўкі і новыя адкрыцці, радасць ад сустрэч з дзівосамі і магчымасць больш даведацца пра родную краіну - так насычана і цікава правялі вясеннія... |
|