Рэдакцыя аб’яўляе конкурс, прысвечаны Году малой радзімы!
03.04.2018
—
Разное
|
Рэдакцыя газеты «Святло Кастрычніка» аб’яўляе конкурс на лепшы матэрыял і фотаздымак пра малую радзіму, пра яе мінулае і тое, як і якімі клопатамі яна жыве сёння. Будзем рады, калі вы будзеце прысылаць свае допісы на наш паштовы або электронны адрас. Лепшыя матэрыялы будуць размешчаны на старонках газеты і нашым сайце, адзначаны прызамі.
Асаблівыя словы падзякі тым, хто дасылае на адрас рэдакцыі свае лісты, тэлефануе нам, каб падзяліцца радасцямі і праблемамі, выказвае свае прапановы. Нам вельмі прыемна зваротная сувязь з вамі. У нашай краіне стала добрай традыцыяй кожны год прысвячаць пэўнай тэмес. Гэты год, як вядома, названы На двары вось-вось запануе вясна. Давайце знойдзем час і магчымасці, каб зазірнуць туды, дзе прайшло наша дзяцінства, азірнуцца вакол, дзе жывём. Можа нават аб’яднацца з суседам, сябрам ці цэлай кампаніяй і навесці там парадак. І тады стары сад, пасаджаны калісьці бацькам, вясною парадуе пышным цвіценнем і ўвосень аддзячыць ураджаем. І не забыцца, што набліжаецца Вялікдзень і Радаўніца, паклапаціцца пра могілкі сваіх продкаў… Адрес редакции: Эл. почта: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя газеты «Святло Кастрычніка» аб’яўляе конкурс на лепшы матэрыял і фотаздымак пра малую радзіму, пра яе мінулае і тое, як і якімі клопатамі яна жыве сёння.... |
|