Асіповічы: хроніка здарэнняў
03.04.2018
—
Разное
|
РАУСНа мінулым тыдні выяўлены 4 трупы, у тым ліку жанчыны-самазабойцы. Вечарам 26 сакавіка асіпаўчанка паведаміла, што на вул. Сумчанкі двое невядомыя збілі хлопца, сілком пасадзілі яго ў машыну і з’ехалі. Як высветлілася, трое маладых людзей здымалі аматарскае пастановачнае відэа. Па падазрэнні ў крадзяжы грошай 15 сакавіка з дома пенсіянеркі затрыманы раней не судзімы жыхар Кабардзіна-Балкарыі, у якога канфіскавана выкрадзенае. У Лапічах жыхар Вялікай Гравы па-шкодзіў 6 секцый жалезабетоннай агароджы каля дома пенсіянеркі. РАСКУзбуджана 5 крымінальных спраў па матэрыялах АБЭЗ: 4 — у дачыненні да майстра адной з камунальных службаў, які прымаў хабар за спрыяльнае рашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю; 1 — загадчыка і заатэхніка малочнатаварнай фермы, якія ў лютым злоўжылі службовымі паўнамоцтвамі і выкралі 3 бычкоў на суму 754 руб. У асіпаўчаніна пасля сумеснага распіцця спіртнога сабутэльнікі выкралі маёмасць: першы скраў фотаапарат коштам 400 руб., другі — ноўтбук за 150 руб. ДАIПапярэджана 91 парушэнне ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 3 “бяспраўнікі”, 34 пешаходы і веласіпедысты, што з’яўляліся ў цёмны час сутак на неасветленых вуліцах без святлоадбівальных элементаў. Адбылося 5 ДТЗ. Дэпартамент аховыДа адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 парушальнікі ПДР, 7 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 2 — з-за дробных крадзяжоў і хуліганства, 4 — за іншыя правапарушэнні. РАНС1 красавіка ў в. Галынка пацярпеў ад пажару дачны дом. IАЖіРССкладзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і 2 — крадзеж драўніны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні выяўлены 4 трупы, у тым ліку жанчыны-самазабойцы. Вечарам 26 сакавіка асіпаўчанка паведаміла, што на вул. Сумчанкі двое невядомыя збілі хлопца,...
|
|