Надзейнае забеспячэнне
05.04.2018
—
Разное
|
У мінулым годзе ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 368 ВУ «Стоўбцыгаз» завершана будаўніцтва газаправода сярэдняга ціску ў вёсках Ячнае і Ячонка, а таксама газіфікаваны аграгарадок Рочавічы і вёска Тулёнка агульнай працягласцю 15,77 км. Штогод Стоўбцыгаз ажыццяўляе надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам як насельніцтва, так і прадпрыемствы прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, аб’екты энергетыкі, развівае газіфікацыю на Стаўбцоўшчыне. На 1 студзеня 2018 года ў раёне эксплуатуецца больш за 800 км сетак. У эксплуатацыі знаходзяцца 37 ГРП і 67 ШРП, газарэгулятарная ўстаноўка, 58 станцый катоднай аховы і 1457 дамавых рэгулятараў. Колькасць газіфікаваных кватэр па ўпраўленні склала 19 414, з іх 14 189 кватэр – з прыродным газам, 5225 – са звадкаваным. Ва ўпраўленні «Стоўбцыгаз» працуюць 143 работнікі, і 28 сярод іх – ветэраны прадпрыемства. Так, больш за тры дзясяткі гадоў шчыруюць слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Г. І. Райскі, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў аздараўленчага лагера імя Я. М. Чайкі Л. В. Турко, намеснік начальніка службы эксплуатацыі І. І. Хамічонак. Спалучэнне вопыту і маладосці дазваляе прадпрыемству якасна і ў тэрмін вырашаць пастаўленыя задачы. Прыклад у рабоце з насельніцтвам паказваюць прыёмшчык заказаў Н. А. Садоўская, манцёр па ахове падземных трубаправодаў ад карозіі С. У. Бычко, слесар Р. М. Глоба, вадзіцель Ф. А. Маз. На працягу многіх гадоў калектыў упраўлення займае перадавыя пазіцыі ў конкурсах прафесійнага майстэрства, на абласных і раённых спартыўных мерапрыемствах, у конкурсах мастацкай самадзейнасці. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым годзе ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 368 ВУ «Стоўбцыгаз» завершана будаўніцтва газаправода сярэдняга ціску ў вёсках Ячнае і Ячонка, а...
|
|