У Рэчыцкім раёне п’яны падлетак некалькі разоў ударыў малатком таксіста
05.04.2018 14:22
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Рэчыцкім раёне п’яны падлетак (2000 года нараджэння) некалькі разоў ударыў малатком таксіста. Як інфармуе МУС, здарэнне адбылося 3 красавіка ў вёсцы Стасеўка. Падкрэсліваецца, што юнак хацеў забіць 64-гадовага таксіста, якога з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі. Зламысніка затрымалі. Вядома, што абодва — жыхары Рэчыцы. Спачатку крымінальную справу распачалі па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”, якое перакваліфікавалі ў “Замах на забойства”. Афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава паведаміла газеце , што падлетак удзень выклікаў таксоўку, каб, нібыта, наведаць вясковыя могілкі, дзе пахаваныя яго сваякі. Ён папрасіў таксіста пачакаць. Калі мужчына выйшаў з машыны, хлопец напаў на яго ззаду і нанёс удары малатком. Пра зламысніка вядома, што ён нідзе не працуе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Рэчыцкім раёне п’яны падлетак (2000 года нараджэння) некалькі разоў ударыў малатком таксіста. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 3...
|
|