Бяспецы вучым з маленства
06.04.2018
—
Разное
|
– А вы выратуеце маё кацяня, калі яно застанецца ў палаючым доме? – спытала адна з выхаванак петрыкаўскага дзіцячага садка № 5 днямі, калі супрацоўнікі РАНС наведалі гэтую дашкольную ўстанову. Выратавальнікі ўпэўнілі дзяўчынку, што яе Мурзіку абавязкова дапамогуць, але куды лепш, каб падобныя сітуацыі не здараліся. Асноўная мэта візіту пажарных у садок насіла навучальны характар. У час тэматычных гульняў з дзецьмі выравальнікі абмеркавалі небяспекі, якія могуць здарыцца ў жыцці, і паведамілі, як іх можна пазбегнуць. Дашкольнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, вучыліся тэлефанаваць у службу выратавання і паведамляць свой адрас, імя і прозвішча, а таксама дзе і што гарыць. Замацавалі навуку праглядам мультфільма “Чароўная кніга”. Валянціна ЯХНО. Фота РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– А вы выратуеце маё кацяня, калі яно застанецца ў палаючым доме? – спытала адна з выхаванак петрыкаўскага дзіцячага садка № 5 днямі, калі супрацоўнікі РАНС...
|
|