4 красавіка ў Давыд-Гарадку адчыніў свае дзверы музей гісторыі горада. 21.by

4 красавіка ў Давыд-Гарадку адчыніў свае дзверы музей гісторыі горада

06.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

музей

Кожны куточак нашай Радзімы мае сваю гісторыю, якая з’яўляецца самым дарагім скарбам. Ашчадна захоўваецца яна ў музеях, каб не гублялася сувязь паміж пакаленнямі, каб людзі маглі прыйсці і паглядзець, як жылі, як працавалі, якім быў побыт іх прашчураў.  Бо музей – гэта сэрца горада.

чырвоная стужка

4 красавіка ў старажытным Давыд-Гарадку адбылася значная падзея: адчыніў свае дзверы музей гісторыі горада, які перамясціўся з цэнтра ў памяшканне былога гарвыканкама. Завіталі на адкрыццё як мясцовыя жыхары, так і госці горада.

жыхары і госці горада на ўрачыстым адкрыцці
віталі гасцей Караль Радзівіл і яго жонка

З прывітальнымі словамі выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, які падзякаваў усім, хто быў задзейнічаны ў гэтай справе. Далучыліся да слоў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслаў Васільевіч Стаднік і дырэктар Столінскага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч.

Пасля ўрачыстага пераразання чырвонай стужкі госці рушылі ў музей, дзе іх чакалі гістарычныя персанажы – Мікалай Чорны Радзівіл і яго жонка Ізабэла, якія расказалі пра горад і наказалі будучым пакаленням берагчы яго. А далей ужо Святлана Вярэніч распавяла пра гісторыю некаторых экспанатаў. Некаторыя пераехалі сюды са Столінскага краязнаўчага музея, а таксама падзяліўся школьны краязнаўчы музей пры сярэдняй школе № 2 г. Давыд-Гарадка. Але ж большая іх частка пераехала са старога музея, якому многа гадоў прысвяціў краязнаўца, ганаровы грамадзянін горада Мікалай Паўлавіч Бразоўскі. Музей быў для яго справай усяго жыцця, ён многа гутарыў з мясцовымі жыхарамі, па крупінках узнаўляючы гісторыю свайго роднага краю, ашчадна занатоўваў запісы, збіраў рарытэтныя рэчы. Будучы карэнным гарадчуком, ён ведае радавод многіх жыхароў і не перастае цікавіцца жыццём горада нават на пенсіі. Мікалай Паўлавіч упэўнены, што быць дырэктарам музея – справа вельмі адказная, бо перад людзьмі ты павінен адказваць за кожнае сваё слова.

 Згодна з ім і новы дырэктар музея гісторыі горада Кацярына Вальдэмараўна Казлоўская, якая прыняла гэты важны абавязак. Кацярына родам з Давыд-Гарадка,  два гады таму закончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” і паспела папрацаваць у Столінскім краязнаўчым музеі. 
дырэктар музея - Кацярына Казлоўская

сярод першых наведвальнікаў - вучні сярэдняй школы № 1 Давыд-Гарадка
 вучні сш № 2

Вяртанне ў родны горад дзяўчына ўспрыняла як падарунак. Гісторыя вельмі багатая і ёй, маладому спецыялісту, будзе  чым заняцца ў будучыні. Спадзяецца, што мясцовыя жыхары  не адмовяць у дапамозе. Дарэчы, некаторыя з іх удзельнічалі ў стварэнні музея першапачаткова.у зале з карцінамі вучаніцы 9 класа сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка

Гэта Мікалай Уладзіміравіч Гайкевіч, які падарыў музею стары куфар і кухонны сервант.  На-дзея Рыгораўна Петравец перадала посуд, абажур, які рабіла сваімі рукамі, абрус. Гэтыя рэчы занялі сваё месца ў экспазіцыі “Куток пісьменніка”. Там жа знаходзяцца лямпа і кніжны сервант, якія сталі падарункам музею ад знакамітага паэта і пісьменніка, ураджэнца  горада Леаніда Дранько-Майсюка. Беражліва захоўвала для музея старую канапу і швейную машыну сусветна вядомай маркі “Зінгер” Ларыса Васільеўна Царык.уражэнка горада мастачка Валянціна Ціхан каля сваіх карцін

У мастацкай зале на суд гледача выстаўлены карціны мясцовых мастакоў: Аляксандра Харашуна, Анатоля Концуба, Уладзіміра Уродніча. А вось мастачка Валянціна Ціхан асабіста пабывала на ўрачыстым адкрыцці музея і пажадала яму толькі развівацца.

Зараз у музеі знаходзяцца больш за 1000 экспанатаў. Самыя старадаўнія з іх – манеты і нацельныя крыжы, знойдзеныя пры раскопках на Замкавай гары і датуюцца XII стагоддзем.экспанаты 1

Таксама ў залах размешчаны прадметы побыту, якім больш за стагоддзе. На вялікіх стэндах размешчаны старыя фотаздымкі гарадчукоў. У музейных вітрынах знаходзяцца рэчы ваенных часоў: медалі, лісты, зброя.  

Гарадчукі спакон веку славіліся залатымі рукамі, таму многа экспанатаў сведчаць аб рамёствах, якія існавалі тут.

Прысвечаны экспазіцыі і перыяду, калі Давыд-Гарадок уваходзіў у склад Польшчы.

Але ж, паважаныя чытачы, лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Музей чакае вас.экспанаты 3

Ганна МЕЛЬНІК

Фота  аўтаракаля экспанатаў - прадметаў побыту наведвальнікі цікавяцца гісторыяй эспанаты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне

эспанаты, якім дзесяткі гадоў многія рэчы прыняслі самі гарадчукі 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны куточак нашай Радзімы мае сваю гісторыю, якая з’яўляецца самым дарагім скарбам. Ашчадна захоўваецца яна ў музеях, каб не гублялася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика