Са светлым святам, асіпаўчане!. 21.by

Са светлым святам, асіпаўчане!

06.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асаблівым выдаўся бягучы тыдзень для асіповіцкіх хлебапёкаў: асартымент выпускаемай прадукцыі пашырыўся за кошт велікодных кулічоў. Да сёлетняга светлага свята іх будзе выпушчана на заводзе 20 тысяч. “Вербны”, “Вясновая раніца”, “Вясна-красна”, “Графскі”, “Зорны” — такія назвы маюць гэтыя вырабы. Выпякаюцца яны вагою па 0,3 і 0,4 кілаграма. Упакоўваецца сімвалічны пачастунак у цэлафанавыя пакеты — празрыстыя альбо з тэматычнымі малюнкамі. Тэрмін захавання дастаткова працяглы — 12 сутак.

Названыя кулічы ў прапанове ўжо не першы год, рэцэптура апрабаваная, водгукі спажыўцоў улічаны. Зразумела, што велікодны кекс — выраб па ўсіх параметрах адметны, высокарэцэптурны, утрымлівае шмат цукру, яек, ванілін, цукаты і, традыцыйна, разынкі. Як заўсёды, выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрэдыенты. Ведаюць толк майстры і ва ўпрыгажэнні кексаў. Напрыклад, “Графскі” пакрываецца белым шакаладам і шакаладнымі дэкаратыўнымі яйкамі.


Галоўны сакрэт удалага куліча — выпякаць яго з любоўю і толькі з добрымі думкамі. У гэтым перакананы старшы майстар Галіна Каленік і зменны майстар-тэхнолаг Кацярына Куцкова. Перадвелікодны тыдзень для нас асабліва адказны, работы вельмі шмат. Калі ў звычайныя дні печы працуюць у асноўным ноччу, то зараз — круглыя суткі. I вельмі прыемна ўсведамляць, што нашы вырабы стануць упрыгажэннем святочных сталоў многіх”, — падзяліліся спецыялісты.

Дарэчы, набыць кексы можна як у фірменных магазінах хлебазавода — побач з заводскай прахадной ці на гарадскім рынку, так і ў іншых прадуктовых крамах райцэнтра. А сёння яны рэалізуюцца на кірмашы, што праходзіць на цэнтральнай плошчы горада.

Паклапацілася прадпрыемства і аб тым, каб велікодныя дні сталі асаблівымі для ветэранаў: кожны з былых работнікаў атрымае па 2 кулічы. Такі ж падарунак чакае і ўсіх цяперашніх працаўнікоў завода.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асаблівым выдаўся бягучы тыдзень для асіповіцкіх хлебапёкаў: асартымент выпускаемай прадукцыі пашырыўся за кошт велікодных кулічоў. Да сёлетняга светлага свята...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика