Шчаслівага і бяспечнага ўсім Вялікадня!
06.04.2018
—
Разное
|
У гэтую нядзелю праваслаўныя адзначаць свята Вялікадня. Вернікі правядуць ноч у цэрквах. МНС нагадвае, што выкананне правіл пажарнай бяспекі дазволіць правесці свята без здарэнняў. З мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі ў месцах правядзення велікодных набажэнстваў будзе арганізавана дзяжурства працаўнікоў МНС. Перад пачаткам службы вывучыце планоўку будынка царквы, каб ведаць шляхі эвакуацыі, свечкі варта трымаць далей ад лёгкаўзгаральных прадметаў. Гэта правіла неабходна выконваць і дома. Пасля таго як вы запаліце царкоўную свечку, пастаўце яе ў незгаральную падстаўку на значнай адлегласці ад лёгкаўзгаральных прадметаў. У храме выконвайце асцярожнасць пры запальванні свечак з падсвечнікаў: загарніце рукавы адзення, моцна падвяжыце хусткі і прыбярыце пад іх валасы. Уважліва сачыце за дзецьмі, не дапускайце, каб яны размяшчалі падпаленыя свечкі побач з вашым адзеннем. Пад свечкай трымайце кавалак паперы ці насоўку, каб гарачы воск не патрапіў на скуру і вы не выпусцілі падпаленую свечку на адзенне. У выпадку выяўлення ўзгарання неадкладна тэлефануйце ў пажарную службу па нумары 101 ці 112. Прыміце меры для эвакуацыі людзей. Калі ёсць магчымасць, пастарайцеся патушыць узгаранне самастойна падручнымі сродкамі. Калі ж гэта зрабіць немагчыма, пакіньце памяшканне. Пры наведванні могліц не кідайце на зямлю падпаленыя запалкі і недакуркі, не пакідайце на асветленых сонцам участках шкляныя бутэлькі ці аскепкі шкла, не спальвайце сухую траву зблізку кустоў, дрэў, драўляных пабудоў. Хай вясновыя царкоўныя святы будуць светлымі! Беражыце сябе! Па матэрыялах РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтую нядзелю праваслаўныя адзначаць свята Вялікадня. Вернікі правядуць ноч у цэрквах. МНС нагадвае, што выкананне правіл пажарнай бяспекі дазволіць правесці...
|
|