У Нямеччыне фургон заехаў у натоўп. Чатыры чалавекі загінулі, 30 пацярпелі. 21.by

У Нямеччыне фургон заехаў у натоўп. Чатыры чалавекі загінулі, 30 пацярпелі

07.04.2018 20:57 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з акна дома, на цокальным паверсе якога знаходзіцца кафэ. Фота: "Новая газета".

У горадзе Мюнстэр на захадзе Германіі аўтамабіль заехаў у натоўп. Паводле мясцовых СМІ, фургон наехаў на людзей, якія сядзелі ў кавярні "Grosser Kiepenkerl" за столікамі на вулічнай тэрасе. Гэта пацвярджаюць і першыя фота з месца здарэння.

У выніку наезду загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку меркаваны злачынца. Паліцыя горада паведамляе, што кіроўца фургона застрэліўся.

Яшчэ каля 30 чалавек пацярпелі. Шасцёра з іх — у крытычным стане.

Паліцыя расследуе інцыдэнт як напад. Пакуль што ён не класіфікаваны як тэракт. Таксама ў паліцыі паведамілі, што больш не шукаюць падазраваных у сувязі са здарэннем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з акна дома, на цокальным паверсе якога знаходзіцца кафэ. Фота: "Новая газета". У горадзе Мюнстэр на захадзе Германіі аўтамабіль заехаў у натоўп. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика