Нямецкая паліцыя пра інцыдэнт у Мюнстэры: тэрарыстычнага следу няма. 21.by

Нямецкая паліцыя пра інцыдэнт у Мюнстэры: тэрарыстычнага следу няма

08.04.2018 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: AFP

У інцыдэнце ў Мюнстэры няма тэрарыстычнага следу. Такую заяву зрабіў міністр унутраных справаў Нямеччыны Хорст Зеехофер. Яго цытуюць замежныя СМІ.

Паводле Зеехофера, мужчына, які ўехаў на фургоне ў групу людзей, не меў сувязяў з тэрарыстамі і дзейнічаў адзін. Сувязяў нападу з палітыкай паліцыя таксама не знайшла, але ў той самы час праваахоўнікі раней сутыкаліся з гэтым кіроўцам. Як заявіла пракурор Эльке Адамеіт, 49-гадовы мужчына быў фігурантам чатырох судовых працэсаў — яго прыцягвалі да адказнасці ў сувязі з пагрозамі, псаваннем маёмасці, махлярствам і ўцёкамі з месца ДТЗ. Усе чатыры разы суд здымаў абвінавачанні.

Нямецкія СМІ паведамляюць, што мужчына працаваў прамысловым дызайнерам і меў псіхічнае разладжанне. Гэту інфармацыю паліцыя пакуль не пацвярджае і працягвае расследаванне справы.

Інцыдэнт здарыўся ў другой палове дня 7 красавіка. Фургон “Фольксваген” уехаў у групу людзей, якія сядзелі за столікамі ля папулярнай кавярні Grosser Kiepenkerl у цэнтры Мюнстэра. Двое наведнікаў кавярні загінулі, 20 чалавек траўмаваныя. Кіроўца здзейсніў суіцыд, не выходзячы з машыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: AFP У інцыдэнце ў Мюнстэры няма тэрарыстычнага следу. Такую заяву зрабіў міністр унутраных справаў Нямеччыны Хорст Зеехофер. Яго цытуюць замежныя СМІ....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика