На Гомельшчыне на суткі ўзрасла колькасць падтопленых падворкаў. 21.by

На Гомельшчыне на суткі ўзрасла колькасць падтопленых падворкаў

08.04.2018 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Колькасць падтопленых паводкай падворкаў на Гомельшчыне ўзрасла да 115. Пра гэта паведамляе сайт абласнога ўпраўлення МНС. Паводле звестак на 8 красавіка, паводка закранула Петрыкаўскі, Мазырскі, Добрушскі і Рагачоўскі раёны. Апроч прыватных падворкаў, там падтопленыя 8 участкаў дарог, 18 склепаў жылых дамоў і 68 гаспадарчых пабудоваў.

Талыя воды сталі прычынай падтапленняў у пяці раёнах вобласці — 8 населеных пунктаў, 16 падворкаў, 13 гаспадарчых пабудоваў, 3 склепы дамоў і адзін участак дарогі. Такая сітуацыя назіраецца ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Жыткавіцкім, Веткаўскім і Гомельскім раёнах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Колькасць падтопленых паводкай падворкаў на Гомельшчыне ўзрасла да 115. Пра гэта паведамляе сайт абласнога ўпраўлення МНС. Паводле звестак на 8...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика