Вывучалі ўсе сферы
09.04.2018
—
Разное
|
На пастаяннай камісіі па добраўпарадкаванню і прыродакарыстанню дэпутаты заслухалі справаздачы адказных асоб па рэалізацыі дзяржаўных праграм у галінах аграрнага бізнесу і ахове навакольнага асяроддзя на 2016—2020 гады. Удзел у выязным пасяджэнні пастаяннай мандатнай камісіі і па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання прыняла старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар. Мерапрыемства прайшло ў прафесійным ліцэі, дзе абмяркоўвалі адукацыю і маладзёжную палітыку, а таксама выкананне дзяржпраграм па будаўніцтву жылля і па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы. На фабрыцы мастацкіх вырабаў прайшло выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях і працаўладкаванню. Сёлета гэта ўжо другая сустрэча з работнікамі прадпрыемства. Для дэпутатаў было важна наведаць менавіта іх, каб вырашыць усе хвалюючыя людзей пытанні. Перад сабраўшыміся выступіў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы А.І. Федзянько са справаздачай аб ходзе выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека ў Рэспубліцы Беларусь». Фінальным стала выязное пасяджэнне камісіі па бюджэтна-эканамічных пытаннях на базе КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Разгледжаны тэмы сацыяльнай абароны насельніцтва і садзейнічання занятасці, жыллёва-эканамічныя пытанні і развіцця фізічнай культуры і спорту. Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні адбыліся першыя пасяджэнні пастаянных камісій раённага савета дэпутатаў. На пастаяннай камісіі па добраўпарадкаванню і прыродакарыстанню...
|
|