Такарных спраў майстар. 21.by

Такарных спраў майстар

10.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Прафесія Канстанціна Стальмашонка запатрабаваная ў многіх сферах, у тым ліку ў камунальнай. Ён — токар і зваршчык. Працуе на ўнітарным прадпрыемстве “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна”.

Спецыяліст — высакакласны. Займаецца абслугоўваннем водаправоднай сістэмы і жыллёвага фонду. Паколькі ў горадзе большасць дамоў не новыя, паломкі здараюцца часта. Нягледзячы на тое, што работнікі камунальнай службы стараюцца працаваць на прадухіленне аварыйных сітуацый — рэгулярна праводзяць прафілактычныя работы, замену старых труб, абсталявання. Залатыя рукі К. А. Стальмашонка дазваляюць эканоміць фінансавыя сродкі арганізацыі — большасць дэталяў ён можа вытачыць з ювелірнай дакладнасцю. Кіраўніцтва даручае яму самыя адказныя заданні. За высокі прафесіяналізм, багаты вопыт яго паважаюць у калектыве.

— Такарнае рамяство — справа тонкая, — гаварылі калегі пра Канстанціна Анатольевіча. — Працаваць з металам не кожны здолее. Косцю можна даверыць усё: вытачыць любую дэталь, ажыццявіць складаную зварку, абслугоўванне сантэхнікі і электраабсталявання, будаўніча-рамонтныя работы. З грубай загатоўкі зробіць патрэбную дэталь, ад якой залежыць работа ўсяго механізму. Яму не трэба па некалькі разоў тлумачыць, што ад яго патрабуецца, хвалявацца за якасць. Добры токар — гэта, лічы, палова паспяхова завершанага рамонту. Ды і зваршчык ён адмысловы. Няма такіх аперацый, з якімі б не справіўся.

К. А. Стальмашонак займаецца як вырабам новых дэталяў, так і рэстаўрацыяй старых, абточвае, наразае разьбу, свідруе, калібруе. Веданне тонкасцей такарнай справы дапамагае яму выконваць любое заданне хутка і якасна. А яшчэ не абысціся без цярпення і старання. Надзвычай сціплы, пра сябе гаварыць не любіць, затое пра работу станкоў — з задавальненнем. Дзякуючы беражлівым адносінам майстра да абсталявання, яно працуе надзейна.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Прафесія Канстанціна Стальмашонка запатрабаваная ў многіх сферах, у тым ліку ў камунальнай. Ён — токар і зваршчык. Працуе на ўнітарным прадпрыемстве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика