Месячник по наведению порядка в Шумилинском районе открыли предприятия и организации райцентра
10.04.2018
—
Разное
|
Час прыбрацца ў гарадах і вёсках З наступленнем цёплага надвор’я надышоў час прыбрацца ў нашых гарадах і вёсках, зрабіць іх чыстымі, прыгожымі, утульнымі для жыцця. Адкрылі месячнік па навядзенні парадку ў мінулую пятніцу работнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра. Усе актыўна ўключыліся ў навядзенне чысціні. Работнікі офісаў змянілі ручкі і камп’ютарныя клавіятуры на граблі, мяцёлкі, шуфлі і квачы і высыпалі на вуліцы Шуміліна. Пабелка дрэў, уборка пяску з тратуараў і праезнай часткі вуліц, выграбанне газонаў – кожнаму знайшлася справа. Работнікі ДРБУ-204 і УП ЖКГ лапілі ямкі на дарожным палатне вуліц, прыбіралі абочыны дарог. Неўзабаве пачнецца пасадка дрэў і кустоў. Вясной работы хапае. Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі райвыканкама наводзяць парадак на вуліцы Кароткіна ў Шуміліне Час прыбрацца ў гарадах і вёсках З наступленнем цёплага надвор’я надышоў час прыбрацца...
|
|