Да юбілею аркестра
10.04.2018
—
Разное
|
>
25 гадоў спаўняецца ўзорнаму духавому аркестру Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Да гэтай даты яго ўдзельнікі падрыхтавалі вялікую творчую справаздачу, з якой выступяць у суботу, 14 красавіка, у Канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах. У сольным выкананні юных музыкантаў прагучаць класічныя і беларускія народныя творы, творы з папулярных кінафільмаў, добра вядомыя «Паланэз Агінскага» і «Беларускі марш». Акрамя таго, сваім майстэрствам парадуе вакальна-інструментальны ансамбль «Музей», створаны на базе аркестра. Пачатак канцэрта ў 14.00. Абавязкова прыходзьце і раздзяліце з калектывам аркестра радасць яго юбілею. Уваход свабодны. Алена ШАПАВАЛАВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Фота з рэдакцыйнага архіва. 25 гадоў спаўняецца ўзорнаму духавому аркестру Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Да гэтай даты яго ўдзельнікі падрыхтавалі вялікую...
|
|