Ушачские правоохранители пресекли незаконную перевозку 7 тон томатов и более 40 литров спиртного. 21.by

Ушачские правоохранители пресекли незаконную перевозку 7 тон томатов и более 40 литров спиртного

11.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак, 3 красавіка, на аўтадарозе Р-46 “Лепель–Полацк–мяжа Расійскай Федэрацыі” непадалёк ад вёскі Завячэлле супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі затрыманы грузавы аўтамабіль, у якім з Расіі без неабходных на тое дакументаў перавозілася сем тон таматаў. Акрамя таго, пры аглядзе ў кабіне транспартнага сродку выяўлена сем пяцілітровых каністраў з нехарчовым этылавым спіртам і шэсць бляшаных слоікаў ёмістасцю па 0,75 літра з гарэлкай. Аўтамабіль з азначаным грузам дастаўлены ў РАУС. У адносінах перавозчыка супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі складзены адміністрацыйныя пратаколы. Тавар, што перавозіўся з парушэннем вызначаных у заканадаўстве нашай краіны норм, канфіскаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 3 красавіка, на аўтадарозе Р-46 “Лепель–Полацк–мяжа Расійскай Федэрацыі” непадалёк ад вёскі Завячэлле супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Ушацкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика