На Мсціслаўшчыне завяршаецца падсеў траў пад азімыя культуры
12.04.2018
—
Разное
|
Сонца і вецер, плюсавая тэмпература робяць сваю справу. Палі хутка вызваляюцца ад снегу і падсыхаюць. Умовы надвор’я сёлетняй вясны сталі перашкодай для пачатку шырокамаштабнай пасяўной кампаніі, але аграрыі ўпэўнены, што справяцца з сяўбой яравых культур у тэрмін. Гатова да выхаду ў палі тэхніка, у наяўнасці неабходны пасяўны матэрыял. Кіраўніцтвам гаспадарак прыкладаюцца намаганні да набыцця неабходных мінеральных угнаенняў. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сельскагаспадарчыя прадпрыемствы на 100% выканалі заданне па вывазцы арганікі на палі, зараз актыўна вядуць падсеў траў пад азімыя культуры. З гэтай работай справілася ААТ «Кастрычнік», спяшаюцца працаўнікі ААТ «Мазалаўскі», ААТ «СГЦ «Віхра». Працаўнікам гэтага сельгаспрадпрыемства неабходна падсеяць травы на плошчы 850 гектараў. Для адказных і працавітых механізатараў Дзмітрыя Сазонава і Віктара Цітова гэта справа некалькіх дзён. За змену кожны з іх выконвае падсеў на плошчы 120-130 гектараў. Гэта вопытныя работнікі, якія ведаюць цану кожнаму веснавому дню. ![]() Віктар Цітоў Механізатарскі стаж Дзмітрый Аляксандравіч адлічвае з 2009 года, у Віктара Уладзіміравіча ён удвая большы. «Расою» В. Цітоў кіруе ўжо восьмы сезон, а Д. Сазонаў — толькі першы. Але іх дружны дуэт выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай. Пры неабходнасці дапамагаюць адзін аднаму выканаць нескладаны рамонт, які не патрабуе прыцягнення іншых спецыялістаў. ![]() Дзмітрый Сазонаў Праца іх няпростая, патрабуе шмат сіл, трываласці, увагі. У полі мужчыны з ранку да вечара. Яны любяць сваю работу і аб выбары ніколькі не шкадуюць. Віктар Уладзіміравіч і Дзмітрый Аляксандравіч добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. У гаспадарцы за імі замацавана і іншая тэхніка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонца і вецер, плюсавая тэмпература робяць сваю справу. Палі хутка вызваляюцца ад снегу і падсыхаюць. Умовы надвор’я сёлетняй вясны сталі перашкодай для пачатку... |
|