На трасе Мінск — Гродна скралі амаль 100 металічных слупоў
12.04.2018 10:34
—
Разное
|
![]() Фота: uvd-mo.gov.by На трасе Мінск — Гродна ў мінулыя выходныя невядомыя асобы скралі 98 металічных слупоў, паведамляе Слупы былі пастаўленыя для далейшага мантажу агароджы ўздоўж лесапаласы каля дарогі. Зламыснікі папросту пераломвалі слупы знізу. Шкода дарожна-будаўнічаму ўпраўленню ацэньваецца на суму больш як 2700 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС звяртаюцца да магчымых відавочцаў крадзяжу альбо тых, хто праязджаў па гэтым участку дарогі з відэарэгістратарамі з 18.00 6 красавіка па 8.00 9 красавіка. Яны просяць перадаць любую інфармацыю ў Валожынскі РАУС. Кантактныя тэлефоны: 8-01772-5-53-02, 8-01772-5-40-21, 8-029-685-53-02, 8-029-507-66-98, 8-029-530-56 -25. Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне за значную інфармацыю гарантуюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by На трасе Мінск — Гродна ў мінулыя выходныя невядомыя асобы скралі 98 металічных слупоў, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама. Здарэнне... |
|