У Жлобіне ратавалі мужчыну, які трапіў у “палон” у трохметровай яме з бутэлькамі. 21.by

У Жлобіне ратавалі мужчыну, які трапіў у “палон” у трохметровай яме з бутэлькамі

12.04.2018 19:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У Жлобіне ратавалі пенсіянера, які трапіў у “палон” у трохметровай яме з бутэлькамі. Раніцай 12 красавіка 64-гадовы мужчына пайшоў на прагулку, а калі пабачыў закінуты адстойнік, спусціўся ў яго, але самастойна выйсці адтуль не змог. Ён кажа, што хацеў сабраць бутэлькі і не ведаў, што на дне ёсць халодная вада. Мужчына пачаў крычаць і яго голас пачулі.

З адстойніка пенсіянера дасталі ратавальнікі, якія перадалі яго медыкам. З дыягназам “пераахалоджванне” мужчыну шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Жлобіне ратавалі пенсіянера, які трапіў у “палон” у трохметровай яме з бутэлькамі. Раніцай 12 красавіка 64-гадовы мужчына пайшоў на прагулку, а калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика