У Пінску 16-гадовы байкер “накатаўся” на 10 пратаколаў
14.04.2018 16:58
—
Разное
|
Фота мае ілюстратыўны характар У Пінску непаўналетні школьнік разам з прыяцелем зладзіў “пакатушкі” на матацыкле і атрымаў 10 адміністратыўных пратаколаў. Інцыдэнт здарыўся пад вечар 13 красавіка: інспектары ДАІ былі на дзяжурстве, калі пабачылі, што на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Паркавай кіроўца матацыкла Racer не прапусціў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёнае святло. Супрацоўнікі ДАІ адразу зрэагавалі на парушэнне і паехалі за байкерам, патрабуючы ад яго спыніцца. Але кіроўца не рэагаваў і пры гэтым шмат разоў ствараў небяспеку для дарожнага руху, уцякаючы на вялікай хуткасці. Урэшце парушальніка затрымалі — гэта быў 16-гадовы жыхар вёскі Пінкавічы, вучань 10 класа. Пасажырам ехаў 17-гадовы школьнік, яго прыяцель. Высветлілася, што хлопцы вырашылі набыць матацыкл у аднавяскоўца за кішэнныя грошы і далі яму перадаплату — 100 рублёў. Той даў падлеткам транспартны сродак, на якім яны паехалі ў горад. Парушальнікаў перадалі бацькам. На кіроўцу склалі адразу 10 пратаколаў, у тым ліку за выезд на сустрэчную, парушэнне правілаў манеўраванне і выезд на тратуар. Хлопцу ўжо ёсць 16 гадоў, таму яго могуць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці, перадае Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар У Пінску непаўналетні школьнік разам з прыяцелем зладзіў “пакатушкі” на матацыкле і атрымаў 10 адміністратыўных пратаколаў....
|
|