На палях раёна
15.04.2018
—
Разное
|
ІНФАРМАЦЫЯ НА 12 КРАСАВІКА • Закрыццё вільгаці праведзена ў гаспадарках на 5493 гектарах, што складае 21,5 працэнта. • Заарана па раёне 825 гектараў глебы, больш за іншых – у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». • Падрыхтавана пад яравую сяўбу 597 гектараў пасяўных плошчаў, вышэйшыя тэмпы ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». • Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых вядуць шэсць сельгаспрадпрыемстваў: ААТ «Налібакі Агра», «Каганец», «Рубяжэвічы», «Шашкі», «Дзераўное» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». • Шматгадовыя травы пасеяны на 593 гектарах. • Завяршылі сяўбу аднагадовых культур на корм працаўнікі ААТ «Жацерава», прыступілі да сяўбы ў ААТ «Агранёманскі». • Услед за працаўнікамі ААТ «Каганец» завяршылі першую падкормку азімых збожжавых работнікі ААТ «Налібакі Агра», «Жацерава», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і СФГ «Сула». Усяго гэтая работа зроблена на 9666 гектарах, што складае 76,8 працэнта. • Справіліся з першай падкормкай азімага рапсу восем гаспадарак. Даная тэхнічная культура падкормлена на большай палове плошчаў – 1924 гектарах. • Першая падкормка шматгадовых траў праведзена на 2298 гектарах, практычна на трэцяй частцы ад пасеянага. Завершана гэтая работа ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІНФАРМАЦЫЯ НА 12 КРАСАВІКА • Закрыццё вільгаці праведзена ў гаспадарках на 5493 гектарах, што складае 21,5 працэнта. • Заарана па раёне 825 гектараў глебы, больш за іншых... |
|