Матацыкл з непрыстойным надпісам пра ДАІ ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль. 21.by

Матацыкл з непрыстойным надпісам пра ДАІ ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль

15.04.2018 11:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Мінску матацыкліст зладзіў гонкі з інспектарамі ДАІ, якія скончыліся аварыяй, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося а 12-й гадзіне 14 красавіка на вуліцы Трасцянецкай. Інспектары звярнулі ўвагу на матацыкл Suzuki GSX, рэгістрацыйну нумар якога не адпавядаў патрабаванням ПДР: на ім быў непрыстойны надпіс пра ДАІ. Яны далі кіроўцу сігнал спыніцца, але той паспрабаваў уцячы. 

Пачалася пагоня, падчас якой матацыкліст праехаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Скончылася гэта ўсё аварыяй, калі уцякач урэзаўся ў службовы аўтамабіль і быў затрыманы. 

Высветлілася, што матацыклам кіраваў 25-гадовы мужчына. У яго не было правоў кіроўцы. І, дарэчы, на працягу года яго ўжо прыцягвалі за гэта да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама выявілася, што пры сабе матацыкліст меў кастэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Мінску матацыкліст зладзіў гонкі з інспектарамі ДАІ, якія скончыліся аварыяй, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. ДТЗ адбылося а 12-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика