Пазначыць колерам радасці. 21.by

Пазначыць колерам радасці

16.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

140418e

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік добраўпарадкавання. Фронт работ ёсць і для суб’ектаў гаспадарання, і для кожнага з нас. Не варта чакаць – неабходна дзейнічаць!

У гэтыя веснавыя дні тэрыторыі і падворкі найбольш чакаюць увагі з боку ўладальнікаў і гаспадароў, каб у промнях сонца заззяць бляскам чысціні. Задача ўсім добра знаёмая – прыбраць смецце і выграбці лішняе, непатрэбнае, адрамантаваць агароджу і асвяжыць яе фарбай. Парадку чакаюць не толькі вуліцы і двары, а і паркі, могілкі, памятныя месцы. Актуальнае сезоннае пытанне – стан дарожнага палатна. Увогуле план мерапрыемстваў месячніка дастаткова рознабаковы і шырокі, каб пералічыць адразу ўсе вызначаныя для выканання работы. Нельга забываць, што з кожным днём мы набліжаемся да 425-гадовага юбілею свайго горада, таму ў нас няма магчымасці штосьці ў ягоным іміджы палічыць за нязначнае і перанесці на пазнейшы тэрмін.  

У цэлым работа па навядзенні парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах фактычна пачалася значна раней, з першымі ў гэтым годзе суботнікамі. Яны ўнеслі істотныя падзвіжкі ва ўборку вулічнага змёту, а таксама ў абрэзку сухіх галін. З надыходам цёплага надвор’я пералік работ значна пашырыўся. У цэнтры ўвагі на даны момант – зялёныя зоны, кветнікі і, безумоўна, іх аздабленне новымі пасадкамі, ландшафтнымі кампазіцыямі і малымі архітэктурнымі формамі.

Стаўбчане заўважылі, што на вуліцах горада вядзецца ямачны рамонт, прычым з прыцягненнем спецыялізаванай устаноўкі. Аднак да гладкіх дарог яшчэ далёка. Больш таго, у стаўбчан выклікаюць прэтэнзіі некаторыя так званыя адрамантаваныя ўчасткі. Да прыкладу, ля аптэкі на вуліцы Цэнтральнай яміны нібыта зніклі, але пры гэтым сталі больш небяспечнымі, бо засыпаны яны… каменнем. Такая прыменена спецыфічная «тэхналогія»!

У камунальнікаў, дарожнікаў цяпер наступіла асабліва гарачая пара. Іх тэхніка задзейнічана паўсюдна, а рабочыя рукі – на вагу золата. Неабходна прыводзіць у парадак не толькі вуліцы, а і кантэйнерныя пляцоўкі, прыпыначныя пункты і т. п. На гэтым тыдні актыўней сталі выходзіць на ўборку прылеглых і замацаваных вуліц прадпрыемствы і арганізацыі раёна. У прыватнасці, у Навасвержанскім сельсавеце шчыруюць лесазавод і райаграсэрвіс. У пытаннях навядзення парадку яны традыцыйна аказваюць сельвыканкаму і шэфскую дапамогу. Добры прыклад прадпрыемстваў падхопліваюць і людзі, большасць якіх імкнецца надаць сваім сядзібам адметны выгляд. Да прыкладу, у Новым Свержані здалёк выдзяляецца зялёны катэдж з арнаментам на вуліцы Лугавой, у якім пражываюць дзве сям’і – Аляксандра Крыта і Валянціны Макавецкай. Яны, як сапраўдныя гаспадары, знайшлі паміж сабой агульную мову і сумеснымі намаганнямі прывялі свой дом, агароджу каля яго ў такі стан, што міжволі залюбуешся, калі праходзіш побач. Суседзяў, напэўна, гэта таксама ў добрым сэнсе непакоіць і падштурхоўвае нешта змяніць, бо дом, пазначаны колерам радасці, дапамагае і жыць у ім з радасцю, надзеяй, напаўняючы сваё сэрца любоўю да малой радзімы.

На здымках: прыгожы дом – заслуга саміх жыльцоў (вуліца Лугавая ў Новым Свержані); дарожнікі ДЭУ № 62 прыводзяць у парадак прыпыначныя пункты; работнікі лесазавода прыступілі да пафарбоўкі агароджы; няякасны рамонт зроблены на ўчастку дарогі па вуліцы Цэнтральнай; чакае ямачнага рамонту ўчастак па вуліцы Задворанскай.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік добраўпарадкавання. Фронт работ ёсць і для суб’ектаў гаспадарання, і для кожнага з нас. Не варта чакаць – неабходна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика