Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі - фото. 21.by

Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі - фото

18.04.2018 06:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета споўнілася 75 год трагедыі: 20 лютага 1943 года нямецкія акупанты забілі 137 жыхароў і спалілі 106 дамоў… Людзі, што цудам выратаваліся, пасля вызвалення вярнуліся на родныя пепялішчы і адбудавалі вёску. Тут дзейнічала і сярэдняя школа, каля будынка якой 40 год таму ўзвялі помнік.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54831.php

Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі

Аб жудасных падзеях вайны нагадаў старшыня Чучавіцкага сельвыканкама Аляксандр Васільевіч Соц. Юныя лунінчане, да якіх далучыліся і вучні Вялікачучавіцкай СШ, прачыталі мартыралог загінуўшых. Делегацыя раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў усклала вянок да абеліска. Нешматлікія жыхары, якія далучыліся да ўдзельнікаў мітынгу, дзякавалі гасцям за памяць. Малыя і старыя ўзнімалі вочы ў неба, дзе меладычна спявалі вясновыя птушкі…


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54831.php

Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі

З Лугоў, па дарозе захапляючыся маляўнічымі краявідамі і бела-зялёным дываном падснежнікаў, накіраваліся ў Вялікія Чучавічы. У школе гімназісты 7 “А” класа выступілі з літаратурнай кампазіцыяй, прысвечанай мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”, дзе ўвекавечаны і 13 вёсак з пазначэннем “Лунінецкі раён”. Пранікнёная цішыня, што панавала ў зале, увасабляла словы паэтычнага “Рэквіему”: памяць патрэбна не мёртвым – памяць патрэбна жывым…

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ганны КУРАК.

 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета споўнілася 75 год трагедыі: 20 лютага 1943 года нямецкія акупанты забілі 137 жыхароў і спалілі 106 дамоў… Людзі, што цудам выратаваліся, пасля вызвалення вярнуліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика