Першыя на Чэрвеньшчыне гектары яравых зерневых культур пасеялі ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»
18.04.2018
—
Разное
|
Веснавыя палявыя работы ў гаспадарках раёна набіраюць хаду. Старт сяўбе на Чэрвеньшчыне пасля абеду ў мінулы аўторак даў механізатар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Андрэй Кузьмін, які на трактары “Джон Дзір” з камбінаваным пасяўным глебаапрацоўчым агрэгатам пасеяў на полі ля вёскі Асінаўка першыя дзесяць гектараў аўса гатунку “Факс”. – З дня на дзень чакаем з Германіі шасцімятровы камбінаваны пасяўны глебаапрацоўчы агрэгат “Лемкен”, які набылі ў лізінг, – распавядае галоўны аграном эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргей Бабіновіч. – Ва ўмовах сёлетняй запозненай вясны, калі сяўбу трэба праводзіць у максімальна сціслыя тэрміны, яго праца ў полі стане для гаспадаркі добрым падспор’ем. Тым больш, што яравы зерневы клін у нас самы вялікі ў раёне – 1270 гектараў. З іх 600 гектараў зойме ячмень, 250 – пшаніца, 220 авёс, 50 – трыцікале, 150 гектараў – зернебабовыя.
Увогуле, плануем адсеяць раннія яравыя зерневыя культуры за 10 дзён. Затрымкі з перадпасяўной апрацоўкай глебы не будзе: яе забяспечваюць адзінаццаць трактароў з культыватарамі. Вытрымліваць тэмпы веснавых палявых работ важна яшчэ і таму, што наперадзе – сяўба кукурузы, пасадка бульбы. А там ужо і корманарыхтоўка пачнецца. Ігар АДАМОВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя на Чэрвеньшчыне гектары яравых зерневых культур пасеялі ў эксперыментальнай базе «Натальеўск» Механізатар Мікалай Смусянок Веснавыя палявыя работы ў гаспадарках раёна набіраюць хаду. Старт сяўбе на Чэрвеньшчыне пасля абеду ў мінулы аўторак даў...
|
|