У польскім Голдапе мясцовыя жыхары жорстка збілі беларусаў
18.04.2018 18:06
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com 8 красавіка група маладых палякаў збіла групу беларусаў у горадзе Голдап на паўночным усходзе Польшчы (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва). Расследаваннем справы заняліся мясцовыя праваахоўныя органы, перадае . Сведкам інцыдэнту стаў сустаршыня руху салідарнасці "Разам" Алесь Макаеў. Ён працуе на мясцовым прадпрыемстве металічных вырабаў Iryd. Якраз учас здарэння ён разам з сынам па другім ішоў баку вуліцы. Па словах Макаева, каля пяці палякаў напалі на групу з сямі беларусаў: пырснулі пярцовым газам, а потым сталі жорстка біць. Як патлумачылі самі хлопцы, яны вярталіся з паказальных аўтамабільных выступаў у гатэль і не ведаюць прычыну нападу. Праз нейкі час палякі вярнуліся і зноў напалі на беларусаў. "Там ужо дзікасць была поўная. Зноў пачалі распыляць газ у вочы, мне таксама дасталася: пырснулі так, што нічога не бачыў. Аднаго паляка я трымаў, а астатнія развязалі жорсткую бойку. Аднаму беларусу на поўным маху разбілі аб галаву бутэльку з півам. Наколькі я ведаю, на наступны дзень палякі прыйшлі з дрынамі і каравулілі беларусаў", — распавёў Макаеў. Адна з версіяў нападу, кажа ён, — палякам не спадабалася руская мова, якой між сабой размаўлялі нашыя суайчыннікі. Праўда, Макаеў не выключае, што магла быць і іншая прычына: два беларусы, якім "больш за ўсіх дасталася", размаўлялі з польскімі дзяўчатамі, пачалі з імі абдымацца і рабіць сэлфі. Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Сувалках Рышард Тамкевіч, каментуючы здарэнне, паведаміў журналістам, што інцыдэнт узьнік на глебе "нацыянальнай прыналежнасці". "Я пацвярджаю, што пракуратура вядзе праверку наконт збіцця 8 красавіка 2018 году каля 19-й гадзіны двух грамадзян Беларусі ў горадзе Голдап трыма грамадзянамі Польшчы, а таксама выкарыстання газу і парушэньня цялеснай недатыкальнасьці адносна пяці іншых грамадзян Беларусі — з прычыны іх нацыянальнай прыналежнасьці", — заявіў ён. Падазраваных затрымалі, потым адпусцілі. Ім пагражае да 7,5 года пазбаўлення волі. Над імі ўстанавілі паліцэйскі кантроль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 8 красавіка група маладых палякаў збіла групу беларусаў у горадзе Голдап на паўночным усходзе Польшчы (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва).... |
|