Добраахвотныя дружыннікі сёлета выявілі 9 правапарушэнняў. 21.by

Добраахвотныя дружыннікі сёлета выявілі 9 правапарушэнняў

19.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Чэрвеньскім раёне зарэгістравана 30 добраахвотных дружын колькасцю 155 чалавек. За 3 месяцы бягучага года з іх удзелам выяўлена 9 правапарушэнняў, з іх 1 — па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Дробнае хуліганства», 7 — па артыкуле 17.3 КаАП «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення», 1 — па арт. 12.43 КаАП «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу».

Асноўнымі функцыямі добраахвотнай дружыны з’яўляецца ўдзел у:
— ахове грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці;
— дзейнасці па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў;
— забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
— ахове грамадскага парадку ў выпадках узнікнення надзвычайных сітуацый;
— забеспячэнні пажарнай бяспекі, ахове навакольнага асяроддзя;
— навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін у грамадскіх месцах і забеспячэнні бяспекі жылля, а таксама ў навучанні прыёмам самаабароны.
Дружыннік пры ахове правапарадку мае права:
— патрабаваць ад грамадзян выканання правапарадку, спыненні правапарушэнняў ці дзеянняў, якія перашкаджаюць выкананню ім функцый члена добраахвотнай дружыны;
— ажыццяўляць дзеянні па спыненню правапарушэнняў, затрыманню і перадачы ў праваахоўныя органы асоб, якія ўчынілі правапарушэнні;
— пры спыненні правапарушэнняў адбіраць ва ўстаноўленым парадку ў правапарушальнікаў у адсутнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прылады ўчынення правапарушэнняў ці іншыя прадметы, пакіданне якіх у правапарушальніка можа пагражаць асабістай бяспецы члена добраахвотнай дружыны ці іншых асоб, з наступнай неадкладнай перадачай такіх прадметаў супрацоўнікам вышэйназваных службаў;
— уваходзіць у клубы, кінатэатры, стадыёны, іншыя грамадскія месцы і памяшканні са згоды ўладальніка або ўпаўнаважанай ім асобы для пераследвання правапарушальнікаў або спынення правапарушэнняў;
— удзельнічаць у ажыццяўленні ачаплення ўчасткаў мясцовасці, прапускнога рэжыму пры дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый, пры спыненні групавых парушэнняў правапарадку, правядзенні масавых мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове і абароне дзяржаўнай мяжы, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый па рашэнні ўпаўнаважаных службовых асоб рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання;
— прымяняць да правапарушальнікаў фізічную сілу ў выпадках і межах, прадугледжаных Законам «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку».

Віктар КІРЫЕНКА, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Чэрвеньскім раёне зарэгістравана 30 добраахвотных дружын колькасцю 155 чалавек. За 3 месяцы бягучага года з іх удзелам выяўлена 9 правапарушэнняў, з іх 1 — па арт....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика