Інфармацыйна-прапагандысцкая группа сустрэлася з калектывам Смаргонскага аддзела “Ахова”
20.04.2018
—
Разное
|
У чацвер, 19 красавіка, інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з калектывам гарадскога аддзела “Ахова”.
З інфармацыяй аб карупцыйных праявах у нашым грамадстве выступіў начальнік аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі райаддзела міліцыі Сяргей Мышук. Яго дапоўніў першы намеснік начальніка РАУС Іван Руткоўскі. Аб пажарах, якія ўзнікаюць з-за выпальвання людзьмі сухой травы, расказаў першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Эдвард Міхалькевіч. Тэму жыллёвага і прамысловага будаўніцтва закрануў у сваім выступленні начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Міхаіл Тамашэвіч. Аб некаторых планах жыллёва-камунальнай гаспадаркі на сёлетні год паведаміў намеснік дырэктара РУП “ЖКГ” Ігар Стрэльчанка. Супрацоўнікі гарадскога аддзела “Ахова” задалі нямала пытанняў, якія тычацца, будаўніцтва, рамонту дамоў, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, прывядзення ў належны парадак некаторых участкаў вуліц.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 19 красавіка, інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з калектывам гарадскога...
|
|