| Урокі фінансавай граматнасці з ААТ «Белаграпрамбанк»
					22.04.2018
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 У рамках тыдня фінансавай граматнасці (Global Money Week), які праходзіў з 12 па 18 сакавіка 2018 года, спецыялісты аддзела рознічнага гандлю ЦБП № 518 у г. Стоўбцы Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» наведалі і правялі ўрокі фінансавай граматнасці сярод вучняў чацвёртых і другіх класаў сярэдняй школы № 3, сярэдняй школы № 2, гімназіі № 1 г. Стоўбцы. Дзецям расказалі, што ўваходзіць у паняцце «фінансавая граматнасць», што валоданне такімі ведамі з’яўляецца асновай поспеху і дабрабыту кожнага чалавека. А 16 сакавіка 2018 года Цэнтр банкаўскіх паслуг № 518 г. Стоўбцы Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» раскрыў свае дзверы і запрасіў у госці, на ўрок фінансавай граматнасці, вучняў 10-х класаў СШ № 2 г. Стоўбцы. Пачаткам сустрэчы стала экскурсія па ўсіх аддзелах цэнтра, падчас якой расказалі аб функцыях кожнага падраздзялення. Таксама школьнікі пазнаёміліся з умовамі крэдытавання, даведаліся аб перавагах наяўных разлікаў, аб магчымасці зберажэння, накаплення і павелічэння грашовых сродкаў шляхам размяшчэння іх ва ўклады (дэпазіты) і аб многіх іншых відах паслуг ААТ «Белаграпрамбанк». Вучням былі ўручаны памятныя сувеніры з лагатыпам Белаграпрамбанка. Аксана ЖЫЛІНСКАЯ, начальнік аддзела рознічных продажаў ААТ «Белаграпрамбанк» 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так У рамках тыдня фінансавай граматнасці (Global Money Week), які праходзіў з 12 па 18 сакавіка 2018 года, спецыялісты аддзела рознічнага гандлю ЦБП № 518 у г. Стоўбцы Рэгіянальнай... 
 | 
		
		
		 |