Ад моцнага ветру пацярпелі 15 населеных пунктаў
22.04.2018 13:08
—
Разное
|
![]() Фота з адкрытых крыніцаў У Беларусі ад моцнага ветру пацярпелі 15 населеных пунктаў. Як вынікае з Пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, 2 аб’ектаў сацкультбыту і 24 сельскагаспадарчых будынкаў. Таксама зафіксавана 34 выпадкі небяспечных падзенняў дрэваў на Магілёўшчыне (20 выпадкаў), на Міншчыне (8 выпадкаў) і ў Мінску (6 выпадкаў). Ад падзення дрэваў пашкоджаныя 3 аўтамабілі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Паводле звестак “Белэнерга”, цягам сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 996 населеных пунктаў. Па стане на 6.00 22 красавіка без святла заставаліся 6 населеных пунктаў і 9 трансфарматарных падстанцыяў у Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях. Таксама адзначаецца, што моцны вецер паспрыяў распаўсюду агню падчас пажараў у экасістэмах. Супрацоўнікі МНС за мінулыя суткі ліквідавалі 121 такі пажар, у тым ліку 52 лясныя пажары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Беларусі ад моцнага ветру пацярпелі 15 населеных пунктаў. Як вынікае з інфармацыі на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, 21... |
|